Мар’яна Малінская
Мар’яна (таксама Марыя) Малі́нская (відаць, таксама Малевіч) (1767? — ?) — танцоўшчыца.
Мар’яна Малінская | |
---|---|
Прафесія | танцоўшчыца |
Тэатр | Тэатр Антонія Тызенгаўза, нямецкі тэатр у Львове |
Біяграфія
правіцьРодам з Палесся. Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне і Паставах.
У верасні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Балет Вясковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра.
У 1785—1794 гадах у складзе балетнай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскіх сцэнах і ў Нацыянальным тэатры. Была першай танцоўшчыцай, карысталася поспехам у публікі. Выконвала партыі Сіліі («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Эляны («Шлюб самнiтаў»), выступала таксама ў балетах «Гілас і Сільвія», «Кора і Алонза, або Дзяўчаты Сонца», «Мірза і Ліндор», «Лукас і Калінета».
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Малінская // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.