Маскогі (мова)

(Пасля перасылкі з Маскогі, мова)

Маскогі (саманазва Mvskoke), таксама крыкская мова —– індзейская мова ў Паўночнай Амерыцы, родная мова народа маскогі і часткі семінолаў. Большасць носьбітаў (5000 чал. у 2010 г.) жыве ў штаце Аклахома (ЗША).

Маскогі
Саманазва Mvskoke
Краіны ЗША
Рэгіёны Аклахома
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 5000
Статус ёсць пагроза знікнення[d][1]
Класіфікацыя

Сям'я маскогі
 Усходняя
  Маскогі

Афіцыйная мова ў =
Пісьменнасць лацінскае пісьмо і Muscogee alphabet[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 крк 344
ISO 639-1
ISO 639-2 mus
ISO 639-3 mus
WALS crk
Atlas of the World’s Languages in Danger 900
Ethnologue mus
ELCat 2007
IETF mus
Glottolog cree1270
Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы запіс на мове маскогі быў зроблены ў 1736 г. У 1835 г. быў складзены фанетычны алфавіт, перакладзены часткі Бібліі. Пазней на мове маскогі запісваліся законы народа маскогі, з 1870-ых гадоў выдаваліся газеты. У 1890 г. распрацаваны сучасны алфавіт на аснове лацінкі.

У нашы дні мова маскогі выкарыстоўваецца афіцыйнымі органамі Нацыі Маскогі ў Аклахоме, а таксама ў сродках масавай інфармацыі і прафесійнай літаратуры.

Алфавіт правіць

Сучасны алфавіт маскогі складаецца з 20 літар: a, c, e, ē, f, h, i, k, l, m, n, o, p, r, s, t, u, v, w, y.

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.

Спасылкі правіць