Масуд Пезешкіян
Масуд Пезешкіян (перс.: مسعود پزشکیان, азерб. Məsud Pezeşkiyan, مسعود پزشکیان; нар. 29 верасня 1954, Мехабад[d], Іран[d][1]) — іранскі кардыяхірург, палітык, Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран з 31 ліпеня 2024 года.
Масуд Пезешкіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
перс.: مسعود پزشکیان | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mohammad Farhadi[d] | ||||||
Пераемнік | Kamran Bagheri Lankarani[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mohammad Mokhber[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 верасня 1954 (70 гадоў) |
||||||
Жонка | Fatemeh Majidi[d] | ||||||
Дзеці | Захра Пезешкіан[d], Mehdi Pezeshkian[d] і Yousef Pezeshkian[d] | ||||||
Веравызнанне | імамізм[d] і шыіты | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | кардыяхірургія[d] і агульная хірургія[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Іран | ||||||
Род войскаў | Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРаннія гады
правіцьНарадзіліся 29 верасня 1954 года ў горадзе Мехабад іранскай правінцыі Заходні Азербайджан у сям’і іранскага азербайджанца і курдзянкі[2][3].
У 1973 годзе атрымаў дыплом і пераехаў у Заболь служыць па прызыву. Менавіта ў гэты час ён зацікавіўся медыцынай. Пасля заканчэння службы ён вярнуўся ў родную правінцыю, дзе паступіў у медыцынскі інстытут і атрымаў ступень па агульнай медыцыне. Падчас Ірана-Іракскай вайны (1980—1988) Пезешкіян часта бываў на перадавой, дзе адказваў за адпраўку медыцынскіх брыгад і працаваў урачом. Пезешкіян скончыў курс урача агульнай практыкі ў 1985 годзе і пачаў выкладаць фізіялогію ў медыцынскім каледжы.
Пасля вайны працягнуў навучанне па спецыяльнасці агульнай хірургіі ў Тэбрызскім універсітэце медыцынскіх навук. У 1993 годзе атрымаў спецыяльнасць кардыяхірурга ва Універсітэце медыцынскіх навук Ірана. Пазней стаў спецыялістам у галіне кардыяхірургіі, а ў 1994 годзе — прэзідэнтам Тэбрызскага ўніверсітэта медыцынскіх навук і займаў гэтую пасаду на працягу пяці гадоў[4].
Грамадская дзейнасць
правіцьМасуд Пезешкіян — выкладчык Карана і чытальнік Шляху Красамоўства, ключавога тэксту для мусульман-шыітаў[5]. Ён таксама з’яўляецца членам «Таварыства ірана-турэцкага сяброўства»[6].
Палітычная кар’ера
правіцьПалітычны шлях Пезешкіяна пачаўся, калі ён далучыўся да адміністрацыі Махамеда Хатамі ў якасці намесніка міністра аховы здароўя ў 1997 годзе. Праз чатыры гады ён быў прызначаны міністрам аховы здароўя, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе з 2001 па 2005 год. З тых часоў ён пяць разоў абіраўся ў іранскі парламент, дзе таксама займаў пасаду першага намесніка спікера парламента з 2016 па 2020 год[7].
Балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах 2013 года, але зняў сваю кандыдатуру. Зноў балатаваўся на выбары 2021 года, аднак яго кандыдатура была адхіленая.
Да датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, пасля гібелі прэзідэнта Ібрагіма Раісі ў авіякатастрофе, Масуд Пезешкіян прайшоў кваліфікацыю і быў дапушчаны да ўдзелу[8]. Разам з Саідам Джалілі прайшоў у другі тур і перамог з вынікам больш за 53 % галасоў.
Заступаючы на прэзідэнцкую пасаду 31 ліпеня 2024 года, Масуд Пезешкіян паабяцаў палепшыць сувязі з замежнымі краінамі і аслабіць абмежаванні сацыяльных свабод унутры Ірана[9].
Асабістае жыццё
правіцьЖонка Масуда Пезешкіяна была гінеколагам[10]. У 1993 годзе Пезешкіян страціў жонку і аднаго са сваіх дзяцей у аўтакатастрофе. Ён выгадаваў астатніх двух сыноў і дачку адзін і больш ніколі не ажаніўся. Яго дачка Захра Пезешкіян мае ступень магістра хіміі ў Тэхналагічным універсітэце імя Шарыфа і працавала ў Jam Petrochemical да прыходу да ўлады ўрада Рухані.
Пезешкіян заўзее за футбольны клуб «Трактар»[11].
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://www.theguardian.com/world/article/2024/jul/06/masoud-pezeshkian-the-former-heart-surgeon-who-became-president-of-iran
- ↑ Wintour, P.. Masoud Pezeshkian: the former heart surgeon who became president of Iran . Guardian (6 ліпеня 2024). Праверана 6 ліпеня 2024.
- ↑ Пезешкиан: Я запретил своим детям говорить на фарси . haqqin.az. Праверана 6 ліпеня 2024.
- ↑ در مورد مسعود پزشکیان در ویکیتابناک بیشتر بخوانید
- ↑ Reformist candidate Masoud Pezeshkian shakes up Iran presidential election
- ↑ اسامي اعضاء گروه دوستي پارلماني مجلس نهم
- ↑ Persian Press Review
- ↑ افراد رد صلاحیتشده فقط توانستند یک نامه بنویسند
- ↑ reuters.com
- ↑ مقامهای جمهوری اسلامی و همسرانشان؛ مردان نامدار و زنان 'بینام'
- ↑ پزشکیان: اکثر بازی های تراکتور را با نوهام محمدحسین به استادیوم می رویم /باهم بحث می کنیم، نقدم می کند اما هیچوقت دعوا نمی کنیم