Хасан Рухані
Хасан Рухані (12 лістапада 1948, Сархех) — іранскі дзяржаўны дзеяч, палітык і шыіцкі багаслоў, сёмы абраны прэзідэнт Ірана. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірана, удзельнік ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Мучтахід. Акадэмік і дыпламат. З 1999 года з’яўляецца чальцом Рады старцаў[2]. З 1989 года з’яўляецца чальцом Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі[3]. З 1991 года з’яўляецца чальцом Рады ўгоды. З 1992 года ўзначальвае Установу важных даследванняў. Рухані займаў пасады старшыні Схода ісламскай рады чацвёртага і пятага склікання і сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі з 1989 па 2005 год[4]. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаннях ядзернай зброі і ядзернай энергетыкі.
Хасан Рухані حسن روحانی | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 3 жніўня 2013 | |||
Папярэднік | Махмуд Ахмадзінежад | ||
| |||
14 кастрычніка 1989 — 15 жніўня 2005 | |||
Пераемнік | Алі Ларыджані | ||
Партыя | Ісламская рэспубліканская партыя (1979 – 1987) Combatant Clergy Association | ||
Адукацыя | Каледонскі ўніверсітэт Глазга Тэгеранскі ўніверсітэт Кумская хаўза | ||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][1] | ||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, пісьменнік, клірык, адвакат | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | Іслам (шыізм) | ||
Нараджэнне | 12 лістапада 1948 | ||
Жонка | Сахебе Рухані[d] | ||
Дзеці | 4 | ||
Сайт | rouhani.ir president.ir | ||
Аўтограф | ![]() | ||
7 мая 2013 года Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана. Ён казаў, што, калі будзе абраны на пасаду, то палепшыць адносіны з Захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 года Рухані перамог на выбарах. 19 мая 2017 года перамог на новых прэзідэнцкіх выбарах: іранская аддала перавагу яго прагматычнаму, праеўрапейскаму курсу над праграмамі кандыдатаў-кансерватараў.
Рухані ведае (акрамя роднай, пярсідскай мовы) англійскую, нямецкую, французскую, рускую і арабскую мовы.
БіяграфіяПравіць
Хасан Ферыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 году ў горадзе Саркех, каля Семнану. У 1960 годзе пачаў навучанне ў Семнанскім духоўным вучылішчы. У 1961 годзе з’ехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучылішчы для святароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 году пачаў вучобу ў Тэгеранскім універсітэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.
СвятарстваПравіць
Стаўшы святаром, Рухані пачаў чытаць прамовы, скіраваныя супраць тагачаснай улады — шаха Рэза Пахлаві. У 1965 годзе раз’язджаў па Іране са сваімі прамовамі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 году выступіў на вечы ў Тэгеране, прысвечаным смерці Мастафы Хамейні - сына Хамейні.
З гэтага часу Рухані пераследваўся спецслужбамі шаха. Махамат Бехешці і аятала Матахары параілі Рухані з’ехаць з Ірана. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад вучнямі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.
Жыццё пасля 1979 годуПравіць
Удзельнічаў у рэвалюцыі 1979 году. Займаў шмат пасад у гэтым годзе. З 1980 году з’яўляўся паслом у мачлісе. За 20 гадоў пасольства быў старшынём мачліса (4 і 5 склікання). З 1980 па 1983 гады быў старшынём Назіральній рады Краёвага ісламскага радыё.
Ірана-іракская вайнаПравіць
Пад час Ірана-іракскай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў дарадцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 годы займаў пасаду дарадцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 годы быў намеснікам галоўнакамандуючага. Быў узнагароджаны мэдалямі Фатх (перамога) і Наср.
Пасля вайныПравіць
Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бяспекі і выведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 год быў пісарам Вышэйшай народнай рады бяспекі. Быў упаўнаважаным па пытаннях бяспекі ў прэзыдэнтаў Алі Хашэмі й Махамата Хатамі з 1989 па 1997 і з 2000 па 2005 адпаведна.
З 1991 году ўваходзіў у склад Рады ўгоды. Гэтую пасаду займаў да таго як стаў прэзыдэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляванні падчас выбараў прэзыдэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 году ў склад Рады старцаў ад астана Семнан. З 2006 году быў абраны ў Раду старцаў ад астана Тэгеран.
Рухані займаецца навуковай дзейнасцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на пярсідскай і англійскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносін і Замежныя адносіны. У жніўні 2013 году прызначыў падправадыра грамады Ашаха Джагангірага Кушаха. 15 чэрвеня 2013 г. быў абраны Прэзідэнтам Ірана[5], набраўшы 18 мільёнаў 613 тысяч 329 галасоў [6].
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1035777037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ Members of Assembly of Experts. Assembly of Experts. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
- ↑ Hassan Rouhani appointed as the Supreme Leader's representative to the SNSC. The Office of the Supreme Leader (13 лістапада 1989).
- ↑ Hassan Rouhani's Resume. CSR (11 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013.
- ↑ http://lenta.ru/news/2013/06/15/rohani/
- ↑ Хасан Раўхані быў абраны сёмым прэзідэнтам Ірана
СпасылкіПравіць
Хасан Рухані ў Вікіцытатніку | |
Хасан Рухані на Вікісховішчы |