Прэзідэнт Ірана

Прэзідэнт Ірана — дзяржаўная пасада ў Іране, уведзеная ў краіне пасля таго, як Іран стаў рэспублікай пасля звяржэння манархіі ў 1979 годзе.

Палітыка
Іран
Coat of arms of Iran.svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Ірана





У адрозненне ад большасці краін, прэзідэнт тут не з'яўляецца главой дзяржавы. Глава дзяржавы Ірана — Вышэйшы кіраўнік Ірана, які абіраецца на гэты пост пажыццёва. Прэзідэнт Ірана выконвае класічныя прадстаўніцкія функцыі (напрыклад, атрыманне даверчых грамат паслоў), а таксама функцыі прэм'ер-міністра (пасля скасавання гэтай пасады). Прэзідэнт Ірана абіраецца на 4 года і не можа займаць пасаду больш за 2 тэрміна запар.

Спіс прэзідэнтаў ІранаПравіць

Прэзідэнт Дата пачатку паўнамоцтваў Дата заканчэння паўнамоцтваў
1 Абальхасан Банісадр   25 студзеня 1980 21 чэрвеня 1981
зняты з пасады
2 Мухамед Алі Раджаі   2 жніўня 1981 30 жніўня 1981
забіты
3 Алі Хаменеі   2 кастрычніка 1981 2 жніўня 1989
4 Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані   3 жніўня 1989 2 жніўня 1997
5 Махамед Хатамі   3 жніўня 1997 2 жніўня 2005
6 Махмуд Ахмадзінежад   3 жніўня 2005 3 жніўня 2013
7 Хасан Рухані   3 жніўня 2013 3 жніўня 2021
8 Ібрагім Раісі   3 жніўня 2021