Мацей Ракеты
Мацей Ракеты (польск.: Maciej Rakiety (Rachetti), лац.: Mithias Rakiety; 3 студзеня 1734, Варшава — 3 мая 1797, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Мацей Ракеты | |
---|---|
польск.: Maciej Rakiety (Rachetti), лац.: Mithias Rakiety | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1734 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1797 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы |
Уступіў у Таварыства Ісуса 19 ліпеня 1749 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі і гісторыі ў Пултуску. Пасля скасавання папам Кліментам XIV Ордэна езуітаў быў прапаведнікам у Мінску. Каля 1780 г. пераехаў у Расійскую імперыю, дзе Таварыства Ісуса працягвала дзейнічаць са згоды Кацярыны ІІ. З 1782 г. – сакратар Ордэна, адначасова – асістэнт генеральнага вікарыя (з 1785 г.)[1] і прэфект Полацкай друкарні (з 1787 г.)[2][3].
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 13.
Літаратура
правіць- Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — 204 с.
- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 632.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.