Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 1896

Медальны залік Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 — рэйтынг каманд-удзельніц, складзены Міжнародным алімпійскім камітэтам, паводле колькасці медалёў, выйграных на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года — першых Алімпійскіх гульнях у сучаснай эры — якія праводзіліся ў Афінах, Грэцыя, з 6 па 15 красавіка 1896. Усяго 241 спартсмен з 14 краін-удзельніц прымаў удзел у 43 спаборніцтвах па 9 відах спорту на гэтых гульнях[1].

Краіны паводле выйграных медалёў      краіны, якія выйгралі хаця б адзін медаль      краіны, якія не выйгралі ні аднаго медаля
Срэбныя медалі былі падараваны пераможцам кожнага спаборніцтва Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах, Грэцыя

Дзесяць з чатырнаццаці краін-удзельніц зарабілі медалі, у дадатак да трох медалёў, якія зарабілі змешаныя каманды, г.зн. каманды з спартсменаў з некалькіх краін. Каманда Злучаных Штатаў Амерыкі атрымала найбольшую колькасць залатых медалёў (11), а каманда Грэцыі, якая прымала Алімпійскія гульні, атрымала найбольшую колькасць медалёў у цэлым, а таксама найбольшую колькасць срэбных (17) і бронзавых (19) медалёў і на адзін залаты медаль менш, чым ЗША[2].

У пачатку Алімпійскіх гульняў у некалькіх камандных спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з розных краін[3]. Заднім лікам МАК стварыў тэрмін «Змешаная каманда» (з кодам краіны ZZX) для абазначэння гэтых груп спартсменаў. Некаторыя спартсмены заваявалі медалі і ў індывідуальных спаборніцтвах і ў складзе змешаных каманд, у выніку чаго ў афіцыйным рэйтынгу гэтыя медалі былі залічаныя розным камандам. Дыянісій Касдагліс, спартсмен грэчаскага паходжання, які жыў у Александрыі, Егіпет, лічыўся прадстаўніком Грэцыі падчас спаборніцтваў па тэнісе ў адзіночным разрадзе, аднак Касдагліс і яго партнёр, грэчаскі спартсмен Дымітрый Петракокінас, у парных спаборніцтвах па тэнісе лічыліся змешанай камандай[2].

Падчас першай Алімпіяды пераможцы атрымлівалі срэбны медаль і аліўкавую галіну, а спартсмены, якія займалі другія месцы — медны медаль і лаўровую галіну[4]. Заднім лікам МАК прызначыў залатыя, срэбныя і бронзавыя медалі для трох лепшых спартсменаў згодна з больш познімі традыцыямі[2]. Тры нічыйныя вынікі паміж спартсменамі прывялі да павялічэння колькасці медалёў краін-удзельніц: нічыі паміж Фрэнсісам Лэйнам з ЗША і Алаізам Сокалам з Венгрыі за трэцяе месца ў бегу на 100 метраў, паміж Евангеласам Дамаскасам і Іаанісам Тэадаропуласам з Грэцыі ў скачках з шастом і паміж Канстантынасам Паспатысам з Грэцыі і Мамчылам Тапавіцам з Венгрыі ў адзіночным тэнісе. Акрамя таго, бронзавыя медалі не былі прызначаныя ў шэрагу спаборніцтваў, дзе наогул не было разыграна трэцяе месца[4][5].

Медальны залік правіць

 
Джэймс Коналі з ЗША перамог у спаборніцтвах па трайным скачку на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896.

Ніжэй прадстаўлена поўная табліца медальнага заліку Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года на аснове медальнага заліку Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК)[a]. Удзельнікі гэтага рэйтынгу адсартаваныя паводле колькасці залатых медалёў, заробленых камандамі. Пасля гэтага (у выпадку роўнасці) улічваецца колькасць срэбных медалёў, а пасля колькасць бронзавых медалёў. Калі вынікі краін аднолькавыя па ўсіх крытэрыях, яны маюць роўны рэйтынг і пералічваюцца ў алфавітным парадку. Гэтая інфармацыя прадастаўляецца МАК, аднак МАК не прызнае і не пацвярджае ніякіх рэйтынгавых сістэм[2].

Каб адсартаваць гэтую табліцу паводле краін, агульнага медальнага заліку, або іншага крытэрыю, націсніце на значок   побач з назвай слупка.

Прымаючая каманда (Грэцыя)
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   ЗША 11 7 2 20
2   Грэцыя 10 17 19 46
3   Германія 6 5 2 13
4   Францыя 5 4 2 11
5   Вялікабрытанія 2 3 2 7
6   Венгрыя 2 1 3 6
7   Аўстрыя 2 1 2 5
8   Аўстралія 2 0 0 2
9   Данія 1 2 3 6
10   Швейцарыя 1 2 0 3
11   Змешаная каманда 1 1 1 3
Увогуле (11 каманд) 43 43 36 122

Класіфікацыя краін паводле дысцыплін правіць

  Гімнастыка правіць

 
Тройка нямецкіх гімнастаў – Карл Шуман, Альфрэд Флатаў і Герман Вайнгертнер. На траіх атрымалі 10 алімпійскіх медалёў.

Спаборніцтвы па гімнастыцы праходзілі з 9 па 11 красавіка. У васьмі спаборніцтвах удзельнічаў 71 спартсмен з 8 ці 9 краін[6][7].

Большасць медалёў у гімнастыцы атрымалі спартсмены з Германскай імперыі (10 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць узнагарод атрымаў Герман Вайнгертнер (6). У агульнай колькасці тры каманды атрымалі медалі ў спаборніцтвах па гімнастыцы: Германская імперыя, Грэцыя і Швейцарыя.

У спаборнітцтвах па практыкаваннях на ашэстку, паралельных брусах і кані былі разыграны толькі залатыя і срэбныя медалі. Вынікі іншых удзельнікаў невядомыя[6]. У камандным спаборніцтве па практыкаваннях на брусах удзельнічала толькі адна краіна — Германская імперыя, якая і заваявала залаты медаль[8].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Германія 5 3 2 10
2   Грэцыя 2 2 2 6
3   Швейцарыя 1 2 0 3
Увогуле 8 7 4 19

  Веласпорт правіць

 
Французскія гоншчыкі Пол Масон і Леон Фламан. На дваіх атрымалі 6 алімпійскіх медалёў.

Спаборнітвы па веласпорце пачаліся 8 красавіка і скончыліся 13 красавіка. 19 спартсменаў з 5 краін змагаліся за медалі ў шасці дысцыплінах[9].

Найбольшую колькасць медалёў выйгралі спартсмены з Францыі (6 медалёў), а індывідуальна лідарамі па колькасці перамог сталі Адольф Шмаль і Пол Масон (па 3 медалі).

У гонцы на 100 км да фінішу даехалі толькі Леон Фламан і Георгіяс Калетыс, а ў 12-гадзіннай гонцы да канца таксама даехалі толькі двое спартсменаў — Адольф Шмаль і Фрэнк Кіпінг[9].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Францыя 4 1 1 6
2   Грэцыя 1 3 0 4
3   Аўстрыя 1 0 2 3
4   Вялікабрытанія 0 1 1 2
5   Германія 0 1 0 1
Увогуле 6 6 4 16

  Лёгкая атлетыка правіць

 
Амерыканскія алімпійцы Фрэнсіс Лэйн, Герберт Джэймісан, Роберт Гарэт і Альберт Тайлер.

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пачаліся 6 красавіка і скончыліся 10 красавіка. 63 спартсмены з 9 краін змагаліся за медалі ў дванаццаці дысцыплінах[10].

Лідарамі па колькасці медалёў ў лёгкай атлетыцы сталі спартсмены з Злучаных Штатаў (17 медалёў), апярэдзіўшы лёгкаатлетаў з Аўстраліі і Грэцыі. Найбольшую колькасць медалёў у індывідуальных дысцыплінах атрымаў Роберт Гарэт з ЗША (4 медаля).

У спаборніцтвах па скачках у вышыню два спартсмены, Джэймс Коналі і Роберт Гарэт, былі ўзнагароджаны срэбнымі медалямі, а бронзавая не была разыграна. У фінале бегу на 110 метраў з бар'ерамі двое з чатырох зарэгістраваных удзельнікаў зняліся: Франц Рэйшэль быў памочнікам Альбена Лермузьё ў марафонскім бегу, а Уэлс Хойт рыхтаваўся да спаборніцтваў па скачках з шастом. У выніку Хойт выйграў спаборніцтва па скачках з шастом, скокнуўшы на 10 см вышэй за свайго суайчынніка Альберта Тайлера, а Евангелас Дамаскас і Іааніс Тэадаропулас здабылі бронзавыя медалі. У бегу на 100 метраў таксама былі ўручаны два бронзавыя медалі — Фрэнсісу Лэйну і Алаізу Сокалу, якія прабеглі з аднолькавым вынікам у 12,6 с[10].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   ЗША 9 6 2 17
2   Аўстралія 2 0 0 2
3   Грэцыя 1 3 6 10
4   Венгрыя 0 1 2 3
5   Францыя 0 1 1 2
  Вялікабрытанія 0 1 1 2
7   Германія 0 1 0 1
Увогуле 12 13 12 37

  Плаванне правіць

 
Уладальнік двух залатых медалёў у плаванні Арнольд Гутман.

Спаборніцтвы па плаванні праходзілі 11 красавіка. 14 спартсменаў з 4 краін змагаліся за медалі[11].

Большасць медалёў у плаванні выйгралі спартсмены з Грэцыі (7 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць медалёў атрымалі Арнольд Гутман і Эфстаціас Харафас (па 2 медалі).

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Венгрыя 2 0 0 2
2   Грэцыя 1 3 3 7
3   Аўстрыя 1 1 0 2
Увогуле 4 4 3 11

  Цяжкая атлетыка правіць

 
Уладальнік залатога і срэбнага медалёў у цяжкай атлетыцы Віга Енсэн.

Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі 7 красавіка. У дзвюх дысцыплінах прымалі ўдзел 7 спартсменаў з 5 краін[12].

Усе шэсць медалёў у цяжкай атлетыцы выйгралі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Даніі і Грэцыі (па 2 медалі), а індывідуальна лідарамі па колькасці медалёў сталі Ланчэстан Эліят і Віга Енсэн (па 2 медалі).

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Вялікабрытанія 1 1 0 2
  Данія 1 1 0 2
3   Грэцыя 0 0 2 2
Увогуле 2 2 2 6

  Стральба правіць

Спаборніцтвы па стральбе праходзілі з 8 па 10 красавіка. 38 спартсменаў з 7 краін удзельнічалі ў пяці дысцыплінах[13].

Большасць медалёў выйгралі прадстаўнікі Грэцыі (9 медалёў), апярэдзіўшы амерыканцаў і датчанаў. Лідарам па колькасці медалёў у індывідуальным заліку стаў Іааніс Франгудыс (3 медалі).

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Грэцыя 3 3 3 9
2   ЗША 2 1 0 3
3   Данія 0 1 2 3
Увогуле 5 5 5 15

  Фехтаванне правіць

 
Уладальнік залатога медаля ў фехтаванні Леанідас Піргас.

Спаборнітвы па фехтаванні пачался 7 красавіка і скончыліся 9 красавіка. 15 спартсменаў з чатырох краін спаборнічалі за медалі ў трох спаборніцтвах[14].

Найбольшую колькасць медалёў заваявалі грэчаскія спартсмены (4 медалі), апярэдзіўшы спартсменаў з Францыі і Даніі.

Спаборніцтва па фехтаванні на рапірах сярод маэстра стала адзіным на Алімпійскіх гульнях, дзе ўдзельнічалі выключна прафесіяналы. У спаборніцтве прынялі ўдзел толькі два спартсмены: Леанідас Піргас перамог Жана Перанэ з лікам 3:1[14].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Грэцыя 2 1 1 4
2   Францыя 1 2 0 3
3   Данія 0 0 1 1
Увогуле 3 3 2 8

  Тэніс правіць

 
Фінальны матч у адзіночным спаборніцтве па тэнісе.

Спаборніцтвы па тэнісе пачаліся 8 красавіка і скончыліся 11 красавіка. 13 прадстаўнікоў 6 краін удзельнічалі ў барацьбе за медалі ў дзвюх дысцыплінах[15].

Найбольшую колькасць медалёў у тэнісе атрымала змешаная каманда (3 медалі), а Джон Пій Баланд выйграў два медалі.

У адзіночным разрадзе абодва спартсмены, якія саступілі ў паўфіналах, былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі[16].

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Змешаная каманда 1 1 1 3
2   Вялікабрытанія 1 0 0 1
3   Грэцыя 0 1 1 2
4   Венгрыя 0 0 1 1
Увогуле 2 2 3 7

  Барацьба правіць

 
Пераможца Алімпіяды Карл Шуман перад фінальным боем.

Спаборніцтвы па барацьбе пачаліся 10 красавіка і працягвалася 2 дні. За медалі змагаліся 5 спартсменаў з 4 краін[17].

Зборная Грэцыі атрымала два медалі, а алімпійскім чэмпіёнам стаў нямецкі гімнаст Карл Шуман.

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Германія 1 0 0 1
2   Грэцыя 0 1 1 2
Увогуле 1 1 1 3

Класіфікацыя паводле кантынентаў правіць

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Еўропа 30 36 34 100
2 Паўночная Амерыка 11 7 2 20
3 Аўстралія і Акіянія 2 0 0 2

Заўвагі правіць

a  Акрамя Міжнароднага алімпійскага камітэта ёсць іншыя крыніцы, якія прапануюць іншыя варыяцыі медальных вынікаў, аднак як кіруючы орган Алімпійскіх гульняў, МАК лічыцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай.

Зноскі

  1. Athens 1896–Games of the I Olympiad. International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
  2. а б в г Athens 1896–Medal Table. International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
  3. 1896 – Summer Olympics I (Athens, Greece). TSN. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2008. Праверана 3 мая 2015.
  4. а б De Coubertin, Pierre; Timoleon J. Philemon, N.G. Politis and Charalambos Anninos (1897). The Olympic Games: BC 776–AD 1896 (PDF). The Olympic Games in 1896 – Second Part. Athens: Charles Beck. pp. 232–4. Архівавана з арыгінала (PDF) 27 мая 2008. Праверана 3 мая 2015. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  5. Olympic Medal Winners. International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
  6. а б Gymnastics at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
  7. Paweł Wudarski. Gimnastyka (польск.)(недаступная спасылка) 10-13. comdat.interia.pl. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2015. Праверана 5 мая 2015.
  8. Gymnastics at the 1896 Athina Summer Games:Men's Horizontal Bar, Teams (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
  9. а б Cycling at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2013. Праверана 4 мая 2015.
  10. а б Athletics at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
  11. Swimming at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011. Праверана 6 мая 2015.
  12. Weightlifting at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2015.
  13. Shooting at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2011. Праверана 6 мая 2015.
  14. а б Fencing at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 6 мая 2015.
  15. Tennis at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2009. Праверана 6 мая 2015.
  16. Tennis at the 1896 Athina Summer Games:Men's Singles (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 6 мая 2015.
  17. Wrestling at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 6 мая 2015.