Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 1896
Медальны залік Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 — рэйтынг каманд-удзельніц, складзены Міжнародным алімпійскім камітэтам, паводле колькасці медалёў, выйграных на Летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года — першых Алімпійскіх гульнях у сучаснай эры — якія праводзіліся ў Афінах, Грэцыя, з 6 па 15 красавіка 1896. Усяго 241 спартсмен з 14 краін-удзельніц прымаў удзел у 43 спаборніцтвах па 9 відах спорту на гэтых гульнях[1].
Дзесяць з чатырнаццаці краін-удзельніц зарабілі медалі, у дадатак да трох медалёў, якія зарабілі змешаныя каманды, г.зн. каманды з спартсменаў з некалькіх краін. Каманда Злучаных Штатаў Амерыкі атрымала найбольшую колькасць залатых медалёў (11), а каманда Грэцыі, якая прымала Алімпійскія гульні, атрымала найбольшую колькасць медалёў у цэлым, а таксама найбольшую колькасць срэбных (17) і бронзавых (19) медалёў і на адзін залаты медаль менш, чым ЗША[2].
У пачатку Алімпійскіх гульняў у некалькіх камандных спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з розных краін[3]. Заднім лікам МАК стварыў тэрмін «Змешаная каманда» (з кодам краіны ZZX) для абазначэння гэтых груп спартсменаў. Некаторыя спартсмены заваявалі медалі і ў індывідуальных спаборніцтвах і ў складзе змешаных каманд, у выніку чаго ў афіцыйным рэйтынгу гэтыя медалі былі залічаныя розным камандам. Дыянісій Касдагліс, спартсмен грэчаскага паходжання, які жыў у Александрыі, Егіпет, лічыўся прадстаўніком Грэцыі падчас спаборніцтваў па тэнісе ў адзіночным разрадзе, аднак Касдагліс і яго партнёр, грэчаскі спартсмен Дымітрый Петракокінас, у парных спаборніцтвах па тэнісе лічыліся змешанай камандай[2].
Падчас першай Алімпіяды пераможцы атрымлівалі срэбны медаль і аліўкавую галіну, а спартсмены, якія займалі другія месцы — медны медаль і лаўровую галіну[4]. Заднім лікам МАК прызначыў залатыя, срэбныя і бронзавыя медалі для трох лепшых спартсменаў згодна з больш познімі традыцыямі[2]. Тры нічыйныя вынікі паміж спартсменамі прывялі да павялічэння колькасці медалёў краін-удзельніц: нічыі паміж Фрэнсісам Лэйнам з ЗША і Алаізам Сокалам з Венгрыі за трэцяе месца ў бегу на 100 метраў, паміж Евангеласам Дамаскасам і Іаанісам Тэадаропуласам з Грэцыі ў скачках з шастом і паміж Канстантынасам Паспатысам з Грэцыі і Мамчылам Тапавіцам з Венгрыі ў адзіночным тэнісе. Акрамя таго, бронзавыя медалі не былі прызначаныя ў шэрагу спаборніцтваў, дзе наогул не было разыграна трэцяе месца[4][5].
Медальны залік
правіцьНіжэй прадстаўлена поўная табліца медальнага заліку Летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года на аснове медальнага заліку Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК)[a]. Удзельнікі гэтага рэйтынгу адсартаваныя паводле колькасці залатых медалёў, заробленых камандамі. Пасля гэтага (у выпадку роўнасці) улічваецца колькасць срэбных медалёў, а пасля колькасць бронзавых медалёў. Калі вынікі краін аднолькавыя па ўсіх крытэрыях, яны маюць роўны рэйтынг і пералічваюцца ў алфавітным парадку. Гэтая інфармацыя прадастаўляецца МАК, аднак МАК не прызнае і не пацвярджае ніякіх рэйтынгавых сістэм[2].
Каб адсартаваць гэтую табліцу паводле краін, агульнага медальнага заліку, або іншага крытэрыю, націсніце на значок побач з назвай слупка.
Прымаючая каманда (Грэцыя) |
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | ЗША | 11 | 7 | 2 | 20 |
2 | Грэцыя | 10 | 17 | 19 | 46 |
3 | Германія | 6 | 5 | 2 | 13 |
4 | Францыя | 5 | 4 | 2 | 11 |
5 | Вялікабрытанія | 2 | 3 | 2 | 7 |
6 | Венгрыя | 2 | 1 | 3 | 6 |
7 | Аўстрыя | 2 | 1 | 2 | 5 |
8 | Аўстралія | 2 | 0 | 0 | 2 |
9 | Данія | 1 | 2 | 3 | 6 |
10 | Швейцарыя | 1 | 2 | 0 | 3 |
11 | Змешаная каманда | 1 | 1 | 1 | 3 |
Увогуле (11 каманд) | 43 | 43 | 36 | 122 |
Класіфікацыя краін паводле дысцыплін
правіцьГімнастыка
правіцьСпаборніцтвы па гімнастыцы праходзілі з 9 па 11 красавіка. У васьмі спаборніцтвах удзельнічаў 71 спартсмен з 8 ці 9 краін[6][7].
Большасць медалёў у гімнастыцы атрымалі спартсмены з Германскай імперыі (10 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць узнагарод атрымаў Герман Вайнгертнер (6). У агульнай колькасці тры каманды атрымалі медалі ў спаборніцтвах па гімнастыцы: Германская імперыя, Грэцыя і Швейцарыя.
У спаборнітцтвах па практыкаваннях на ашэстку, паралельных брусах і кані былі разыграны толькі залатыя і срэбныя медалі. Вынікі іншых удзельнікаў невядомыя[6]. У камандным спаборніцтве па практыкаваннях на брусах удзельнічала толькі адна краіна — Германская імперыя, якая і заваявала залаты медаль[8].
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Германія | 5 | 3 | 2 | 10 |
2 | Грэцыя | 2 | 2 | 2 | 6 |
3 | Швейцарыя | 1 | 2 | 0 | 3 |
Увогуле | 8 | 7 | 4 | 19 |
Веласпорт
правіцьСпаборнітвы па веласпорце пачаліся 8 красавіка і скончыліся 13 красавіка. 19 спартсменаў з 5 краін змагаліся за медалі ў шасці дысцыплінах[9].
Найбольшую колькасць медалёў выйгралі спартсмены з Францыі (6 медалёў), а індывідуальна лідарамі па колькасці перамог сталі Адольф Шмаль і Пол Масон (па 3 медалі).
У гонцы на 100 км да фінішу даехалі толькі Леон Фламан і Георгіяс Калетыс, а ў 12-гадзіннай гонцы да канца таксама даехалі толькі двое спартсменаў — Адольф Шмаль і Фрэнк Кіпінг[9].
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Францыя | 4 | 1 | 1 | 6 |
2 | Грэцыя | 1 | 3 | 0 | 4 |
3 | Аўстрыя | 1 | 0 | 2 | 3 |
4 | Вялікабрытанія | 0 | 1 | 1 | 2 |
5 | Германія | 0 | 1 | 0 | 1 |
Увогуле | 6 | 6 | 4 | 16 |
Лёгкая атлетыка
правіцьСпаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пачаліся 6 красавіка і скончыліся 10 красавіка. 63 спартсмены з 9 краін змагаліся за медалі ў дванаццаці дысцыплінах[10].
Лідарамі па колькасці медалёў ў лёгкай атлетыцы сталі спартсмены з Злучаных Штатаў (17 медалёў), апярэдзіўшы лёгкаатлетаў з Аўстраліі і Грэцыі. Найбольшую колькасць медалёў у індывідуальных дысцыплінах атрымаў Роберт Гарэт з ЗША (4 медаля).
У спаборніцтвах па скачках у вышыню два спартсмены, Джэймс Коналі і Роберт Гарэт, былі ўзнагароджаны срэбнымі медалямі, а бронзавая не была разыграна. У фінале бегу на 110 метраў з бар'ерамі двое з чатырох зарэгістраваных удзельнікаў зняліся: Франц Рэйшэль быў памочнікам Альбена Лермузьё ў марафонскім бегу, а Уэлс Хойт рыхтаваўся да спаборніцтваў па скачках з шастом. У выніку Хойт выйграў спаборніцтва па скачках з шастом, скокнуўшы на 10 см вышэй за свайго суайчынніка Альберта Тайлера, а Евангелас Дамаскас і Іааніс Тэадаропулас здабылі бронзавыя медалі. У бегу на 100 метраў таксама былі ўручаны два бронзавыя медалі — Фрэнсісу Лэйну і Алаізу Сокалу, якія прабеглі з аднолькавым вынікам у 12,6 с[10].
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | ЗША | 9 | 6 | 2 | 17 |
2 | Аўстралія | 2 | 0 | 0 | 2 |
3 | Грэцыя | 1 | 3 | 6 | 10 |
4 | Венгрыя | 0 | 1 | 2 | 3 |
5 | Францыя | 0 | 1 | 1 | 2 |
Вялікабрытанія | 0 | 1 | 1 | 2 | |
7 | Германія | 0 | 1 | 0 | 1 |
Увогуле | 12 | 13 | 12 | 37 |
Плаванне
правіцьСпаборніцтвы па плаванні праходзілі 11 красавіка. 14 спартсменаў з 4 краін змагаліся за медалі[11].
Большасць медалёў у плаванні выйгралі спартсмены з Грэцыі (7 медалёў), а індывідуальна найбольшую колькасць медалёў атрымалі Арнольд Гутман і Эфстаціас Харафас (па 2 медалі).
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Венгрыя | 2 | 0 | 0 | 2 |
2 | Грэцыя | 1 | 3 | 3 | 7 |
3 | Аўстрыя | 1 | 1 | 0 | 2 |
Увогуле | 4 | 4 | 3 | 11 |
Цяжкая атлетыка
правіцьСпаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі 7 красавіка. У дзвюх дысцыплінах прымалі ўдзел 7 спартсменаў з 5 краін[12].
Усе шэсць медалёў у цяжкай атлетыцы выйгралі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Даніі і Грэцыі (па 2 медалі), а індывідуальна лідарамі па колькасці медалёў сталі Ланчэстан Эліят і Віга Енсэн (па 2 медалі).
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Вялікабрытанія | 1 | 1 | 0 | 2 |
Данія | 1 | 1 | 0 | 2 | |
3 | Грэцыя | 0 | 0 | 2 | 2 |
Увогуле | 2 | 2 | 2 | 6 |
Стральба
правіцьСпаборніцтвы па стральбе праходзілі з 8 па 10 красавіка. 38 спартсменаў з 7 краін удзельнічалі ў пяці дысцыплінах[13].
Большасць медалёў выйгралі прадстаўнікі Грэцыі (9 медалёў), апярэдзіўшы амерыканцаў і датчанаў. Лідарам па колькасці медалёў у індывідуальным заліку стаў Іааніс Франгудыс (3 медалі).
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Грэцыя | 3 | 3 | 3 | 9 |
2 | ЗША | 2 | 1 | 0 | 3 |
3 | Данія | 0 | 1 | 2 | 3 |
Увогуле | 5 | 5 | 5 | 15 |
Фехтаванне
правіцьСпаборнітвы па фехтаванні пачался 7 красавіка і скончыліся 9 красавіка. 15 спартсменаў з чатырох краін спаборнічалі за медалі ў трох спаборніцтвах[14].
Найбольшую колькасць медалёў заваявалі грэчаскія спартсмены (4 медалі), апярэдзіўшы спартсменаў з Францыі і Даніі.
Спаборніцтва па фехтаванні на рапірах сярод маэстра стала адзіным на Алімпійскіх гульнях, дзе ўдзельнічалі выключна прафесіяналы. У спаборніцтве прынялі ўдзел толькі два спартсмены: Леанідас Піргас перамог Жана Перанэ з лікам 3:1[14].
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Грэцыя | 2 | 1 | 1 | 4 |
2 | Францыя | 1 | 2 | 0 | 3 |
3 | Данія | 0 | 0 | 1 | 1 |
Увогуле | 3 | 3 | 2 | 8 |
Тэніс
правіцьСпаборніцтвы па тэнісе пачаліся 8 красавіка і скончыліся 11 красавіка. 13 прадстаўнікоў 6 краін удзельнічалі ў барацьбе за медалі ў дзвюх дысцыплінах[15].
Найбольшую колькасць медалёў у тэнісе атрымала змешаная каманда (3 медалі), а Джон Пій Баланд выйграў два медалі.
У адзіночным разрадзе абодва спартсмены, якія саступілі ў паўфіналах, былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі[16].
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Змешаная каманда | 1 | 1 | 1 | 3 |
2 | Вялікабрытанія | 1 | 0 | 0 | 1 |
3 | Грэцыя | 0 | 1 | 1 | 2 |
4 | Венгрыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Увогуле | 2 | 2 | 3 | 7 |
Барацьба
правіцьСпаборніцтвы па барацьбе пачаліся 10 красавіка і працягвалася 2 дні. За медалі змагаліся 5 спартсменаў з 4 краін[17].
Зборная Грэцыі атрымала два медалі, а алімпійскім чэмпіёнам стаў нямецкі гімнаст Карл Шуман.
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Германія | 1 | 0 | 0 | 1 |
2 | Грэцыя | 0 | 1 | 1 | 2 |
Увогуле | 1 | 1 | 1 | 3 |
Класіфікацыя паводле кантынентаў
правіцьМесца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Еўропа | 30 | 36 | 34 | 100 |
2 | Паўночная Амерыка | 11 | 7 | 2 | 20 |
3 | Аўстралія і Акіянія | 2 | 0 | 0 | 2 |
Заўвагі
правіцьa Акрамя Міжнароднага алімпійскага камітэта ёсць іншыя крыніцы, якія прапануюць іншыя варыяцыі медальных вынікаў, аднак як кіруючы орган Алімпійскіх гульняў, МАК лічыцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай.
Зноскі
- ↑ Athens 1896–Games of the I Olympiad . International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
- ↑ а б в г Athens 1896–Medal Table . International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
- ↑ 1896 – Summer Olympics I (Athens, Greece) . TSN. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2008. Праверана 3 мая 2015.
- ↑ а б De Coubertin, Pierre; Timoleon J. Philemon, N.G. Politis and Charalambos Anninos (1897). The Olympic Games: BC 776–AD 1896 (PDF). Athens: Charles Beck. pp. 232–4. Архівавана (PDF) з арыгінала 27 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
{{cite book}}
:|work=
ігнараваны (даведка) - ↑ Olympic Medal Winners . International Olympic Committee. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2008. Праверана 3 мая 2015.
- ↑ а б Gymnastics at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ Paweł Wudarski. Gimnastyka (польск.)(недаступная спасылка) 10-13. comdat.interia.pl. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2015. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ Gymnastics at the 1896 Athina Summer Games:Men's Horizontal Bar, Teams (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ а б Cycling at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2013. Праверана 4 мая 2015.
- ↑ а б Athletics at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ Swimming at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011. Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Weightlifting at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Shooting at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2011. Праверана 6 мая 2015.
- ↑ а б Fencing at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Tennis at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2009. Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Tennis at the 1896 Athina Summer Games:Men's Singles (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Wrestling at the 1896 Athina Summer Games (англ.)(недаступная спасылка). sports-reference. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2012. Праверана 6 мая 2015.
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |