Меер Бенцыянавіч Айзенштат

беларускі і расійскі скульптар

Меер Бенцыянавіч Айзенштат (6 студзеня 1895, Клецк — 11 лістапада 1961) — скульптар, графік[2].

Меер Бенцыянавіч Айзенштат
Дата нараджэння 6 (18) студзеня 1895[1] ці 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1961(1961-11-11)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці скульптар, графік, дзеяч мастацтваў
Вучоба
Уплыў Янкель Мордухавіч Кругер, Іосіф Майсеевіч Чайкоў[d], Вера Ігнатаўна Мухіна, Іван Смёнавіч Яфімаў[d] і Уладзімір Андрэевіч Фаворскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў рамеснае вучылішча ў Мінску. Працаваў «у прыватных прадпрымальнікаў па слясарнай частцы і электратэхніцы». У перыяд Першай сусветнай вайны быў прызваны на ваенную службу; дэзерціраваў, быў асуджаны[2]. Па вызваленні вярнуўся ў Мінск, дзе прыняў удзел у працы аддзела Камісарыята асветы Беларусі[3].

Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у прыватнай студыі Я. М. Кругера ў Мінску (1916—1917). Вучыўся ў Маскве на Адзіным мастацкім рабфаку ВМАТЭМАЙСу (1923—1926), у ВМАТЭМАЙСе — ВМАТЭІНе (1926—1930) у І. М. Чайкова, В. І. Мухінай, С. Ф. Булакоўскага, І. С. Яфімава, У. А. Фаворскага і іншых[2].

Жыў у Маскве. Працаваў у станковай, манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры. Займаўся партрэтам («К. Ф. Рылееў»,, 1935, гіпс; «А. С. Пушкін», 1936, мармур; «Фельдмаршал М. І. Кутузаў», 1947, фарфор), анімалістыка («Малпа», 1929, дрэва; «Шымпанзэ», 1935, бронза; «Ільвяня», 1940, фаянс); ствараў скульптурна-архітэктурныя і тэматычныя кампазіцыі («Чырвоная армія», 1930, гіпс; «Піянеры», 1932, гіпс; «Калгасніца», 1939, гіпс; «Школьніца», 1955, гіпс; «Фізкультурніца», 1959, гіпс). Выконваў мадэлі для Гжэльскага і іншых керамічных заводаў[2].

Творчасць правіць

 
Меер Айзенштат. «Партрэт мастака Міхаіла Філіповіча»

З 1927 — удзельнік выставак (2-я Усебеларуская мастацкая выстаўка ў Мінску). Экспанент выставак: «Мастакі РСФСР за XV гадоў» (1933—1934), выстаўка-агляд твораў маладых мастакоў (1936), маскоўскіх скульптараў (1937), маскоўскіх мастакоў (1940), «Вялікая Айчынная вайна» (1943), вясновая выстаўка твораў маскоўскіх жывапісцаў і скульптараў (1947), вясновая выстаўка твораў маскоўскіх мастакоў (1955) у Маскве. Член Саюза мастакоў СССР (з 1932); удзельнік многіх усесаюзных выставак[2].

Персанальныя выстаўкі Айзенштадта адбыліся ў Маскве (1986, 1991)[2].

Творы знаходзяцца ў многіх музейных зборах, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўным Рускім музеі, Дзяржаўным музеі А. С. Пушкіна (літаратурным) і іншых[2].

Зноскі

  1. а б в https://artinvestment.ru/auctions/9205
  2. а б в г д е ё Айзенштадт Меер Бенцианович (руск.)
  3. Меер Айзенштадт. 1895-1961. Скульптура. Графика. - Москва: Советский художник, 1991.

Спасылкі правіць