Бессмяроцце (мемарыяльны комплекс)

Бессмяроцце — мемарыяльны комплекс ў Гарадку. Знаходзіцца на вайсковых могілках на плошчы Леніна.

Помнік
Мемарыяльны комплекс «Бессмяроцце»
55°27′42″ пн. ш. 29°58′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гарадок
Скульптар Юрый Фёдаравіч Патапаў
Архітэктар Юрый Міхайлавіч Градаў, Леанід Мендэлевіч Левін, Сяргей Барысавіч Неўмывакін
Дата пабудовы 1974 год
Map

Гісторыя правіць

У 1974 годзе на вайсковых могілках створаны мемарыяльны комплекс (арх. Ю. Градаў, Л. Левін, С. Наўмывакін, скульпт. Ю. Патапаў). На вайсковых могілках пахавана больш 5 тысяч савецкіх воінаў, загінуўшых у баях за вызваленне горада і раёна. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза А. І. Дыдышка, П. П. Зюбін, В. А. Талкачоў і генерал-маёр М. М. Каржанеўскі.

Апісанне правіць

Размешчаны на прамавугольным участку, мае сіметрычна-восевую планіроўку. Абапал цэнтральнага ўвахода пастаўлены абліцаваныя мармуровымі плітамі стэлы — выцягнутыя па гарызанталі паралелепіпеды з урэзанымі ў іх жалезабетоннымі клінамі з памятнымі надпісамі. У цэнтры вымашчаны паліраванымі мармуровымі плітамі невысокі квадратны подыум, на якім скампанавана пяціканцовая зорка. У цэнтры зоркі — Вечны агонь. На адным з 4 вуглоў подыума пастаўлены невысокі каменны блок. Такой жа формы каменныя блокі ўстаноўлены ўздоўж прамавугольных газонаў мемарыяла. Комплекс завершаны ўстаноўленым на чатырохгранным пастаменце бронзовым бюстам камандзіра 26-й гвардзейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі гвардыі генерал-маёра М. М. Каржанеўскага.

Літаратура правіць

  • Дзергачова, В. Д. Удзячныя сэрцы, клапатлівыя рукі / В. Д. Дзергачова // 3. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 1. — С. 59-60.
  • Мемарыяльны комплекс на вайсковых могілках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 203—204.