Сяргей Барысавіч Неўмывакін

(Пасля перасылкі з С. Неўмывакін)

Сяргей Барысавіч Неўмыва́кін (17 красавіка 1930, с. Белаводскае, Калінінскі раён, Фрунзенская вобласць, цяпер Чуйская вобласць, Кыргызстан — 5 красавіка 2012) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Сяргей Барысавіч Неўмывакін
Дата нараджэння 17 красавіка 1930(1930-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2012(2012-04-05) (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1961 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. У 19611967 працаваў у праектным інстытуце «Таджыкдзірпабуд» у Душанбэ. з 1967 года ў Мінску: галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела праектнага інстытута «Белдзіпрагандаль», з 1990 па 1995 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць правіць

Запраектаваў у Таджыкістане жылыя дамы, прадпрыемствы грамадскага харчавання, гразелячэбніцу са спальным корпусам. Быў удзельнікам археалагічных экспедыцый Інстытута гісторыі Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Працаваў над рэканструкцыяй будысцкага манастыра «Аджына-Тэпэ»[ru].

 
Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб
 
Палац культуры Мінпрамбуда БССР на Партызанскім праспекце

Асноўныя работы: генеральны план і добраўпарадкаванне тэрыторыі ў Кургана Славы у г. Мінску (1969); гандлёвыя цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўтарстве), па Ракаўскай шашы (1984, у сааўтарстве) і ў жылым раёне Паўдневы Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўтарстве), Рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы» (19731986), Палац шахмат па вул. К. Маркса (1982) у Мінску, клуб-сталовая (1982, у сааўтарстве), медыцынскі блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь»[ru] у Місхоры, рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (19871990, абодва ў сааўт.) у Мінску; клуб аб’яднання «Мінскбуд» (1983); праект Палаца культуры Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (1989); праект ФАКа калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна (1990); серыя індывідуальных жылых дамоў катэджнага тыпу з маналітнага жалезабетону (сістэма 3D) і іншыя праекты і пабудовы жылога і грамадскага прызначэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны некалькімі дыпломамі Саюза архітэктараў СССР на аглядах творчых дасягненняў савецкай архітэктуры ў перыяд з 1961 па 1991, дыпломам I ступені ВДНГ БССР за праект гандлёвага цэнтра ў Брэсце.

Зноскі

Літаратура правіць