Мерынгія трохжылкавая

Мерынгія трохжылкавая[3][4] (Moehringia trinervia) — від раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы.

Мерынгія трохжылкавая

Квітнеючая расліна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Moehringia trinervia (L.) Clairv., 1811


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  507730
NCBI  169227
EOL  482255
IPNI  155772-1
TPL  kew-2369298

Апісанне правіць

Аднагадовая або двухгадовая (зрэдку недаўгавечная шматгадовая) травяністая расліна, 10-20 см вышынёй. Расліна коратка апушана. Сцёблы ад аслабелых да ўзыходзячых. Лісце ніжняе чарашковае, верхняе безчарашковае, яйкападобна-даўгаватае, з 3-5 жылкамі, 10-30 мм даўжынёй, з апушаным ніжнім бокам і краямі. Кветкі адзінкавыя і похвавыя або ў канчатковых або похвавых суквеццях. Кветка: пялёсткаў звычайна 5, чашалісцікаў 5, тычынак 10. Чашалісцікі вострыя, 3-5 мм даўжынёй, з 3 выступальнымі жылкамі. Пялёсткі некалькі карацей чашалісцікаў; каробачкі таксама карацей чашалісцікаў. Насенне чорнае, шарападобнае, бліскучае. 2n = 24[4][5][6].

Распаўсюджанне правіць

Від распаўсюджаны ў Еўропе, на захадзе Паўночнай Афрыкі і ўмеранай Азіі[6][7][8].

Ва Украіне від расце ў светлых лясах, сярод кустоў, на травяністых схілах — у Карпатах, Палессі, лесастэпе і ў Крыме, звычайна; у стэпе, рэдка[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 71. (руск.) (укр.)
  5. luontoportti.com. (англ.)
  6. а б efloras.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. bgbm.org. (англ.)