Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт
Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Metropolitan State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў агламерацыі (метрапалітарнай вобласці) Мінеапаліс-Сент-Пол у штаце Мінесота, ЗША.
Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Metropolitan State University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Metropolitan State University |
Заснаваны | 1971 |
Студэнты | 7 552[1] |
Размяшчэнне | Мінеапаліс, Мінесота, ЗША |
Кампус | Сент-Пол, Мінесота, ЗША |
Сайт | metrostate.edu |
![]() |
Гісторыя
правіцьУстанова была заснавана ў 1971 годзе як Мінесоцкі метрапалітарны дзяржаўны каледж. Сёння ўніверсітэт прапануе 62 праграмы бакалаўрыяту і 25 праграм магістратуры. Па дадзеных 2016–2017 навучальнага года, 45% студэнтаў універсітэта складалі так званыя "каляровыя" студэнты (афраамерыканцы, індзейцы, азіяты і інш.), 4% былі студэнтаў паходзілі з-за межаў штата і 2% былі замежнымі грамадзянамі.
Структура
правіць- Каледж грамадскіх студый і грамадскіх спраў
- Каледж індывідуальнага навучання
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж менеджменту
- Каледж медсястрынства і навук пра здароўе
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Школа гарадской адукацыі
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы