Меір Ланскі
Меір Ланскі (англ.: Meyer Lansky; пры нараджэнні — Меір Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Гродна — 15 студзеня 1983, Маямі Біч, Фларыда) — амерыканскі гангстэр яўрэйскага паходжання, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амерыканска-яўрэйскага крымінальнага свету, які разам з Чарльзам «Лакі» Лучыяна зрабіў значны ўнёсак у развіццё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных банд у Злучаных Штатах Амерыкі.
Меір Ланскі | |
---|---|
Meyer Lansky | |
![]() | |
Меір Ланскі, 1958 | |
Імя пры нараджэнні | Меір Сухаўлянскі |
Род дзейнасці | гангстар, rum-runner, інвестар |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1983[1][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Член у | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Ланскі стварыў шырокую сетку ўстаноў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вегаса. Паводле пэўных звестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнес на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі з’яўляўся сябрам яўрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і граў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага свету (хаця часам узнікаюць рознагалоссі наконт паўнавартаснай значнасці гэтай ролі).
Памёр ва ўзросце 80 гадоў ад раку лёгкіх.
Амерыканскі перыяд сталення Меіра Ланскі не быў простым — ён прайшоў ва ўмовах пастаяннай канкурэнцыі з прадстаўнікамі іншых нацыянальных груповак нью-ёркскага раёна Лавера Іст сайд. За ўладу і ўплыў у раёне змагаліся ірландская, італьянская і яўрэйская моладзевыя групоўкі — і гэтая працяглая барацьба дала Ланскі магчымасць таксама выявіць і загартаваць свае байцоўскія якасці. У склад яўрэйскай моладзевай групоўкі Брукліна таксама ўваходзілі хлопцы з сем’яў яўрэйскіх перасяленцаў — Якаў (Яша) Гузік з беларусаў і Луіс лепцы з Украіны — у будучыні яны сталі вернымі паплечнікамі Ланскі.
Зноскі
- ↑ а б Meyer Lansky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Haller M. H. Meyer Lansky // Lansky, Meyer (28 Aug. or 4 July 1902–15 January 1983), bootlegger and gambling entrepreneur // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2001524 Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Меір Ланскі
- TUTэйшыя ў свеце. Як гродзенец стаў фінансавым геніем амерыканскай мафіі Архівавана 24 сакавіка 2010. // TUT.BY, 16 студзеня 2010 г.
- Ева Тривус, Меир Лански (руск.)