Мнемазіна, апалон чорны (Parnassius mnemosyne) — матыль з сямейства паруснікаў.
Мнемазіна |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
{{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ Таксанамічны шаблон «Мнемазіна» з’яўляецца элементам сістэмы таксанамічнай навігацыі, якая ўжываецца ў шаблоне {{[[Шаблон:{{{Expansion depth limit exceeded}}}|{{{Expansion depth limit exceeded}}}]]}}, і прызначаны для забеспячэння адзінства класіфікацыі біялагічных таксонаў.
На гэты момант шаблон захоўвае наступную інфармацыя пра таксон:
{{{Expansion depth limit exceeded}}}
|1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |4}}: | Эўкарыёты |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Parnassius mnemosyne L., 1758
|
|
Матылі сярэдніх памераў. Крылы ў размаху 55-60 мм, паўпразрыстыя. Агульны тон афарбоўкі крылаў белы, на верхавіне і вонкавым краі пярэдніх крылаў шэрае поле. На пярэдніх крылах па 2 чорныя плямы. Цела матыля і ўнутраныя краі задніх крылаў чорныя, значна апушаныя.
Пашырэнне: ад Пірэнеяў да Цэнтральнай Азіі. Часта трапляецца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе; у Беларусі дакладна вядома толькі некалькі месцаў знаходжання.
Месцы пражывання строга абмежаваны. Звязаны з ростам кармавой расліны — чубаткі пустой (Corydalis cava). Насяляе лясныя паляны з квітучымі раслінамі, высечкі.
Біялагічныя асаблівасціПравіць
Аселы від. За год дае адно пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Адкладваюць яйкі толькі на чубаткі. Вусені днём не кормяцца, хаваюцца пад лісцем або камянямі. Зімуюць маладыя вусені, якія яшчэ не выйшлі з яек.
Няздольнасць віду да міграцый уплывае на скарачэнне колькасці і поўнае вынішчэнне яго пры выкарыстанні ў гаспадарчых мэтах тых участкаў лесу, дзе ён жыве. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5