Мошня (возера, Шумілінскі раён)
Мо́шня — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна ў межах ландшафтнага заказніка «Казьянскі».
Мошня | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,9 м |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 0,9 км |
Плошча | 1,21 км² |
Аб’ём | 0,00209 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,35 км |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,8 км² |
Выцякаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,21 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Плошча вадазбору 6,8 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Дно выслана слоем сапрапеля. Заходняя частка возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў возера Красамай і раку Ценіца.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Мошня Архівавана 7 лютага 2013.
- Республиканский ландшафтный заказник « Козьянский» Архівавана 28 мая 2013. // Сайт Шумілінскага райвыканкама (руск.)