Моўны дапаможнік для зносін з беларускімі сялянамі

«Моўны дапаможнік для зносін з беларускімі сялянамі»[1] (ням.: Sprachhelfer für die Verständigung mit weißruthenischen Landarbeitern) — нямецка-беларускі размоўнік, складзены ў межах серыі «Дапаможнік для разумення» (ням.: Sprachhelfer für die Verständigung). З’яўляецца апошняй кнігай серыі, а таксама найбольшай у серыі.

Моўны дапаможнік для зносін з беларускімі сялянамі
Sprachhelfer für die Verständigung mit weißruthenischen Landarbeitern
Выданне
Жанр размоўнік, слоўнік
Аўтар Ганс Лёе (Zur Loye Hans)
Мова арыгінала нямецкая
Дата першай публікацыі 1942
Асобнае выданне 1942
Выдавецтва Радзецкі (Radetzki)
Месца публікацыі Сцяг Нацысцкай Германіі Берлін, Нямеччына
Цыкл «Дапаможнік для разумення»
Колькасць старонак 50

Выданне правіць

Выхаду ў свет нямецка-беларускага варыянта кнігі было прысвечанае паведамленне рэдакцыі берлінскай газеты «Беларускі работнік» ад 16 красавіка 1944 г. (нядзельны выпуск). На старонках газеты з’явілася нататка:[2]

Выйшаў з друку і ёсьць у продажы ў большай колькасці невялікі Нямецка-беларускі слоўнік, апрацаваны Гансам Лёе. Слоўнік мае 50 балонак друку і можа служыць як дапаможнік, асабліва карысны для работнікаў сельскае гаспадаркі. Адзін экзэмпляр без перасылкі каштуе 70 фэнігаў. Пры гуртовых заказах гэткая скідка: ад 10 экз. – 65 фэн., ад 100 экз. – 60 фэн., ад 1000 экз. – 55 фэн.

Паводле Юрыя Туронка, кніга выйшла ў 1944 годзе, аднак на самой кнізе пазначаны 1942, што таксама пацвярджае адпаведны бібліяграфічны даведнік «Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums 1911–1965».

Афармленне правіць

Кніга прызначалася, з аднаго боку, для нямецкіх сялян і гаспадароў, а з другога – замежнікаў. Каб спрасціць карыстанне слоўнікам, загалоўкі ўкладзены адразу на дзвюх мовах.

Перакладны даведнік маленькага фармату і сваімі памерамі нагадвае сучасныя кішэнныя слоўнікі. Кожная старонка лексікону падзелена на тры калонкі. У першай з іх пададзенае нямецкае рэестравае слова, у другой – беларускі адпаведнік, запісаны кірыліцай, і ў трэцяй – беларускі эквівалент на нямецкай лацінцы. Калонкі раздзеленыя паміж сабой тлустымі вертыкальнымі лініямі.

Змест правіць

Перакладны даведнік складаецца з дзвюх частак. У першай з іх словы згрупаваныя вакол 23 тэм, у другой – лексічны матэрыял разбіты на 8 тэм. На 50 старонках слоўніка даецца пераклад 1173 рэестравых слоў, у склад якіх уключаны і пераклад загалоўкаў.

Задача распрацаваць слоўнік, які быў бы карысным дапаможнікам пры кантактах з сельскімі працаўнікамі, абумовіла лексічны склад даведніка. Найбольш багата прадстаўлена ў ім сельскагаспадарчая лексіка. Словы і выразы гэтай групы фіксуюцца ў такіх раздзелах лексікону, як «Сельская гаспадарка», «Жывёла», «У хлеве», «У садзе», «У лесе», «У полі», «Прыладзьдзе», «Пладаводства», «Гародніцтва». Для ваеннапалонных распрацаваны тэматычны раздзел «Жыццё ў лягеры». У корпус размоўніка ўключаны найбольш ужывальныя адзінкі этыкету. Словы і выразы гэтай лексічнай групы аб’яднаны ў раздзелы «Прыбыцьцё», «Важнейшыя пытаньні», «Агульныя выражэньні». У групу «Чалавек і хваробы» ўвайшлі назвы частак цела чалавека, яго ўнутраных органаў, найменні хвароб. Назвы дзён тыдня, месяцаў, пор года знайшлі адлюстраванне ў групе «Поры года». Тэма «Пагода» падзелена на дзве часткі: у першай перакладаюцца асобныя словы, а ў другой – найбольш частотныя выразы з гэтымі словамі. Група «Месца забавы» прысвечана перакладу назваў розных месцаў адпачынку.

Нямецкія рэестравыя словы размешчаныя ў лексіконе не ў алфавітным парадку, а паводле сэнсавых сувязяў слоў. Паколькі слоўнік у першую чаргу скіраваны на тое, каб дапамагчы пры дыялогу, у кнігу ўключаныя, акрамя асобных слоў, словазлучэнні і сказы.

Аўтар пераклаў на беларускую мову 232 сказы. Адсутнічаюць граматычная і стылістычная характарыстыкі слоў. У беларускіх словах, якія маюць больш чым адзін склад, пазначаныя націскі. Сінонімы пададзены ў беларускай частцы лексікону толькі ў тых выпадках, калі рэестравая адзінка – таксама рад сінонімаў.

Выданне мае пэўную колькасць хібаў, сярод якіх літаральнасць у перадачы нямецкіх рэестравых слоў, часам няўдалы пераклад.

Прыклад тэксту правіць

Прыклад тэксту:

Wie heißt du? – Як ты называеся? – Jak ty nasywájessja?

Wie ist dein Beruf? – Які твой занятак? – Jaki twoj sanjátak?

Antworte ja oder nein! – Адкажы, так або не! – Adkashý,  tak abo nje!

Цікавыя факты правіць

Зноскі

Спасылкі правіць