Музыка беларускіх храмаў
беларускі музычны альбом
«Му́зыка белару́скіх хра́маў» — беларускі музычны альбом, укладзены Кірылам Насаевым і выдадзены на кампакт-дыску[1].
Музыка беларускіх храмаў | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
музычны альбом розныя выканаўцы[d] | ||||
Дата выпуску | 2009 | |||
Запісаны | 2009 | |||
Жанр | духоўная лірыка | |||
Працягласць | 65 хв. | |||
Прадзюсар | Арына Вележ | |||
Мова песень | беларуская | |||
Лэйбл | Vigma | |||
|
||||
Храналогія розныя выканаўцы[d] | ||||
|
ГісторыяПравіць
Паводле музыказнаўцы Тамары Ліхач:
Дыск дае шырокую панараму твораў, звязаных з рэлігійнай тэматыкай. Адно з цэнтральных месцаў у ім займае музыка XVI—XVIII стагоддзяў. Як вядома, гэта былі часы росквіту рэлігійнай музыкі. Яна надзвычай плённа развівалася ў асяроддзі кампазітараў-прафесіяналаў розных веравызванняў, дзе ствараліся поліфанізаваныя, вытрыманыя ў найноўшай еўрапейскай стылістыцы апрацоўкі пратэстанцкіх польскіх песень Вацлава з Шамотул і Цыпрыяна Базыліка, сабраныя ў Берасцейскім канцыянале (1558): сур’ёзныя і разгорнутыя канцэртныя кампазіцыі на царкоўнаславянскія тэксты накшталт твораў славутага віленчука Мікалая Дылецкага (другая палова XVII ст.), а таксама поўныя цыклы каталіцкіх лацінскіх мес (другая палова XVIII ст.) У мяшчанскіх колах у гэты перыяд шырока распаўсюдзіліся пабытовыя рэлігійныя канты, у тым ліку і музычныя апрацоўкі вершаванай псалтыры Сімяона Полацкага. Сучасная рэлігійная музыка прадстаўлена новымі, аднак ужо досыць папулярнымі ў нашых цэрквах творамі Ірыны Дзянісавай, прызначанымі для праваслаўнага богаслужэння, і часткамі каталіцкай месы на лацінскі тэкст аднаго з найбольш цікавых беларускіх кампазітараў — Аляксандра Літвіноўскага. |
ЗместПравіць
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Святочны звон» | В. Корзун, Дз. Лешуноўскі, А. Маліноўскі | 2:18 | ||||||
2. | «Багародзіца» | Ананім XV ст. | 2:52 | ||||||
3. | «Фрагмент з жыцця Еўфрасінні Полацкай» | 2:32 | |||||||
4. | «Супрасльскі напеў» | Тон 5. XVI ст. | 1:14 | ||||||
5. | «Псалм № 85» | Вацлаў з Шамагулаў (1524—1560) | 1:11 | ||||||
6. | «Набожная песьня» | Цыпрыян Базылік (1535—1600) | 1:38 | ||||||
7. | «Духоўныя канты» | XVII ст. | 3:35 | ||||||
8. | «Рыфматворны псалтыр Сімяона Полацкага» | Фрагмент з музыкай Васіля Цітова (1650—1710) | 2:27 | ||||||
9. | «Супрасльскі напеў» | Тон 1 і 8. XVII ст. | 4:03 | ||||||
10. | «Хрыстос уваскрос» | (грэка-лаціна-славянскае) | 1:39 | ||||||
11. | «Іжэ образу Тваему» | Мікалай Дылецкі (1630—1680) | 2:46 | ||||||
12. | «Супрасльскі напеў XVIII ст. Цяпер адпускаеш» | Гарм. М.Шчаглова-Куліковіча (1897—1953) | 3:17 | ||||||
13. | «Gloria. Слонімская меса» | Coelestiamka. XVIII ст. | 3:07 | ||||||
14. | «Credo. Слонімская калядная меса» | XVIII ст. Фрагмент | 3:20 | ||||||
15. | «Калядныя псальмы. Скінія златая» | Зямля і неба | 2:49 | ||||||
16. | «Фрагмент літургіі Святога Яна Златавуснага» | 3:37 | |||||||
17. | «Во Царствіі Твоем» | Мікола Равенскі (1886—1953) | 2:51 | ||||||
18. | «Разбойніка благоразумнага» | Аляксей Туранкоў (1886—1958) | 2:33 | ||||||
19. | «Табе пяем» | Мікола Шчаглоў-Куліковіч (1897—1953) | 3:24 | ||||||
20. | «Ірмас. Песня 5» | Тон 8. Мікола Бутома (1905—1983) | 3:45 | ||||||
21. | «Benedictus. Фрагмент з месы Gregorianica» | Аляксандр Літвіноўскі (н. 1962) | 1:49 | ||||||
22. | «Псалом 50» | Кірыл Насаеў (н. 1960) | 2:52 | ||||||
23. | «Антыфон вялікай пятніцы» | Ірына Дзянісава. (н. 1957) | 2:05 | ||||||
24. | «Іеусава малітва» | Званы | 3:23 | ||||||
1:05:06 |
ВыканаўцыПравіць
- Мужчынскі хор «Унія»
- Ансамбль «Fama Bona», кіраўнік Кірыл Насаеў
- Ансамбль «Арнамент»
- Хор «Harmonia» пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева
- Хор царквы Пятра і Паўла, кіраўнк Ірына Дзянісава
- Хор сясцёр Свята-Елізавецінскага манастыра пад кіраўніцтвам Ірыны Дзянісавай
- Народны камерны хор «Покліч», кіраўнік Нона Пякун
- Хор «Hosanna», кіраўнік Святлана Шыдлоўская
- Дзяржаўны Камерны хор пад кіраўніцтвам Ігара Мацюхова
- Хор Мінскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі
- Ансамбль Рускі Партес пад кіраўніцтвам Ігара Жураўленка
- Камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай
УдзельнікіПравіць
- Укладальнік: Кірыл Насаеў
- Гук: Валеры Беляеў
- Пераклад на англійскую мову: Вольга Іванова
- Аўтар праекту: Арына Вележ
Зноскі
- ↑ VA — Музыка беларускіх храмаў (2009)(руск.) . Музыкальный огонёк (30 мая 2015). Праверана 29 верасня 2021.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх