Мужчынскі хор «Унія» — камерны хор пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева. Таксама «Унія» з’яўляецца першым мужчынскім хорам у Беларусі.

Унія
Гады 19902002
2011
2020—ц.ч.
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Магілёў
Мова песень беларуская

Гісторыя правіць

Камерны хор «Унія» быў заснаваны ў 1990 годзе. У 1993 годзе заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», у 1995 годзе стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турцыі, Польшчы, Літве. З 1995 года пры Магілёўскай філармоніі. У 1996 годзе годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і стала рарытэтам. У 1998 годзе была выдадзена яшчэ адна ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная БНР. З 2001 года хор зноў працуе ў Мінску. У тым жа 2001 годзе Кірыла Насаеў прыняў рашэнне аб прыпыненні дзейнасці хору, бо на пачатку 2000-х фінансаванне скончылася. Апошні канцэрт «Унія» дала ў лістападзе 2002 г. у Мінску.

У 2011 годзе хор аднавіўся дзеля аднаго канцэрта ў мінскім Палацы прафсаюзаў 16 лістапада.

У жніўні 2020 года хор аднавіў сваю дзейнасць выступам на прыступках Белдзяржфілармоніі. Удзельнікі хора зрабілі гэта, каб падтрымаць беларусаў падчас пратэстаў і каб ушанаваць памяць свайго кіраўніка Кірыла Насаева. 17 кастрычніка 2020 года прайшоў канцэрт гурта ў Чырвоным касцёле Мінска[1].

Творчасць правіць

Вылучаецца арыгінальнай манерай канцэртнага выканання музычных твораў. У першапачатковым рэпертуары манастырскія напевы 15-17 стст., пазней — рэлігійныя і свецкія творы (больш за 200 з розных эпох), у тым ліку гімны, апрацоўкі народных песень, духоўная музыка кампазітараў 16-20 стст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылік, М. Равенскі, А. Рагачэўскі, М. Шчаглоў, М. Бутома) і сучасных аўтараў (А. Літвіноўскі, І. Маціеўскі, В. Кузняцоў) і іншыя.

Даволі знакамітыя выкананні хору «Ваяцкі марш» і «Пагоня», творчыя праекты «Музыка Літвы і Кароны» (1996), «Музыка беларускіх храмаў», «Беларускія маршы і песні (Лірыка змагання)» (1998; гэта супольны праект рэдакцыі газеты «Наша Ніва»)

Зноскі

  1. Канцэрт мужчынскага хора "УНІЯ" пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску (руск.)(недаступная спасылка). Інтэрфакс-Захад (17 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 26 лістапада 2020.

Спасылкі правіць