Мукаральныя
Мукаральныя, мукоравыя (Mucorales) — парадак зігаміцэтавых грыбоў.
Мукаральныя | ||||||||||||
Дарослы спарангій грыбка Mucor sp. | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Mucorales Fr., 1832 | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
|
Выдзяляецца каля 10 сямействаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна сапратрофы; узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл, гаілі і цвілі пладоў, караняплодаў і інш. Трапляюцца на раслінных рэштках, глебе, харчовых прадуктах, паразітуюць на грыбах.
Міцэлій добра развіты, галінасты, пераважна няклетачны, з узростам можа ўтвараць перагародкі, доўгія гіфы, рызоіды, хламідаспоры або распадацца на асобныя клеткі. Спарангіі шарападобнай формы, маюць нерухомыя споры або канідыі. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак). Адрозніваюцца гоматалагічныя формы (калі зліваюцца клеткі аднаго міцэлію) і гетаралагічныя (калі зліваюцца клеткі розных міцэліяў). Зігаспора з тоўстай абалонкай.
Асобныя віды здольныя размнажацца пачкаваннем і выклікаць браджэнне. Некаторыя маюць высокую ферментатыўную актыўнасць і выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў, дражджэй.
Літаратура
правіць- Бельская С. Мукаральныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 20. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Сцефановіч А. І. Мукаральныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 409. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Тарасов К. Л. Порядок мукоровые — Mucorales // Белякова Г. А., Дьяков Ю. Т., Тарасов К. Л. Ботаника: в 4 томах. — М.: Изд. центр «Академия», 2006. — Т. 1. Водоросли и грибы. — С. 161—165. — ISBN 5-7695-2731-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Mucorales у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)