Мурэ́навыя, мурэны (Muraenidae) — сямейства рыб атрада вугрападобных.

Мурэнавыя

Gymnothorax favagineus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muraenidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161160
NCBI  46660
EOL  8287
FW  132681

Апісанне

правіць

Даўжыня ад 10 см да 3 м. Цела змеепадобнае, скура голая. Афарбоўка яркая, разнастайная, з плямамі і палосамі. Грудныя плаўнікі адсутнічаюць. Зубы шматлікія, доўгія, вострыя.

Пашырэнне

правіць

Выдзяляецца каля 18 родаў, больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах. Жывуць каля берагоў у расколінах камянёў, падводных гротах і пячорах. Найбольш вядомыя прадстащники родаў гімнаторакс, лікадонтыс, мурэна.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Драпежнікі, кормяцца рыбамі, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі.

У развіцці праходзяць стадыю лептацэфала (кароткае тупое рыла, закруглены хваставы плаўнік, слабая пігментацыя.

Промысел

правіць

Аб'ект промыслу. У некаторых відаў мяса ядавітае.

Літаратура

правіць