Цягліцы чалавека

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Мышцы чалавека)

Цяглі́цы чалаве́ка, або Му́скулы чалаве́ка, або гутаркова: Мы́шцы чалаве́ка, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, калі ідзе размова аб папярочна-паласатых цягліцах. Разам з тым некаторыя шкілетныя цягліцы прымаюць удзел у такіх фізіялагічных актах, як дыханне, голасаўтварэнне і г. д. Сярод папярочна-паласатых цягліц у асобную групу выдзяляюць кардыяміяцыты. Гладкія цягліцы шырока прадстаўлены ў арганізме ў сценках судзін і іншых полых органаў, маюць іншую структуру і не падпарадкоўваюцца свядомасці.

Малюнак цягліц чалавека з атласа Sarlandière, Jean-Baptiste (1829 г. выдання).

У гэтым артыкуле-спісе прадстаўлена наступнае:

  • Асноўныя мышцы цела чалавека на погляд школьных падручнікаў па біялогіі Рэспублікі Беларусь;
  • Класіфікацыя цягліц па Сінельнікавых;
  • Поўны пералік шкілетных цягліц чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі анатамічнай тапаграфіі з пазначэннем функцыі, інервацыі і кровазабеспячэння кожнай цягліцы. Пры гэтым лацінскі адпаведнік назвы кожнай цягліцы падаецца ў (дужках і курсівам). Інфармацыя аб інервацыі і кровазабеспячэнні падаецца таксама курсівам і толькі па-лацінску. Пры апісанні інервацыі пазначаюцца спіннамазгавыя сегменты.

Для спрашчэння арыентацыі па артыкуле, калі ласка, карыстайцеся іерархічным спісам ніжэй.

Асноўныя мышцы цела чалавека[1] правіць

  • Мімічныя мышцы
  • Жавальная мышца
  • Грудзіна-ключычна-соскападобная мышца
  • Трапецападобная мышца
  • Дэльтападобная мышца
  • Двухгалоўкавая мышца пляча
  • Вялікая грудная мышца
  • Трохгалоўкавая мышца пляча
  • Вонкавая касая мышца жывата
  • Прамая мышца жывата
  • Найшырэйшая мышца спіны
  • Вялікая ягадзічная мышца
  • Краўцоўская мышца
  • Прамая мышца сцягна
  • Двухгалоўкавая мышца сцягна
  • Шырокая мышца сцягна
  • Пярэдняя вялікагалёначная мышца
  • Ікраножная мышца

Класіфікацыя цягліц[2] правіць

У адпаведнасці са структурай правіць

  • Папярочнапаласатыя цягліцы:
    • Шкілетныя цягліцы;
    • Кардыяміяцыты;
  • Гладкія цягліцы.

Класіфікацыя шкілетных цягліц[3] правіць

У адпаведнасці са структурай правіць

  • Вераценападобныя цягліцы (mm. fusiformes);
  • Пяровыя цягліцы (mm. pennati):
    • Аднапяровыя цягліцы (mm. unipennati);
    • Двухпяровыя цягліцы (mm. bipennati);
    • Многапяровыя цягліцы (mm. multipennati).

У адпаведнасці з формай правіць

  • Квадратныя цягліцы (mm. quadrati);
  • Трохвугольныя цягліцы (mm. triangulares);
  • Кругавыя цягліцы (mm. orbiculares);
  • Двухгалоўкавыя цягліцы (mm. bicipitales);
  • Трохгалоўкавыя цягліцы (mm. tricipitales);
  • Чатырохгалоўкавыя цягліцы (mm. quadricipitales);
  • Двухбрушныя цягліцы (mm. digastrici);
  • Зубчастыя цягліцы (mm. serrati);
  • Шырокія цягліцы з апанеўрозам.

У адпаведнасці з функцыяй правіць

  • Цягліцы-згінальніцы (mm. flexores);
  • Цягліцы-разгінальніцы (mm. extensores);
  • Цягліцы-прыводніцы (mm. adductores);
  • Цягліцы-адводніцы (mm. abductores);
  • Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores);
  • Цягліцы, падымаючыя штосьці (mm. levatores);
  • Цягліцы, апускаючыя штосьці (mm. depressores);
  • Цягліцы, выпростваючыя штосьці (mm. erectores);
  • Сфінктары (mm. sphincteres);
  • Сустаўныя цягліцы (mm. articulares);
  • Скуравыя цягліцы (mm. cutanei);
  • Цягліцы-пранатары (mm. pronatores);
  • Цягліцы-супінатары (mm. supinatores);
  • Цягліцы-напружвальніцы (mm. tensores).

Цягліцы розных частак цела[4] правіць

Цягліцы тулава правіць

 
Малюнак цягліц спіны з атласа Bouglé, Julien (1899 г. выдання)

Цягліцы спіны правіць

Паверхневыя цягліцы спіны правіць

Трапецападобная цягліца (m. trapezius):

  • Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок.
  • Інервацыя: r. externus n. accessorii et nn. cervicales (CII-CIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, occipitalis, suprascapularis, intercostales posteriores.

Найшырэйшая цягліца спіны (m. latissimus dorsi):

  • Функцыя: прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канцавіну назад да сярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канцавіне набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, такім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай.
  • Інервацыя: n. thoracodorsalis (CVI-CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, circumflexa humeri posterior, intercostales posteriores.

Вялікая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus major):

  • Функцыя: крыху паднімае лапатку, прыводзячы яе да сярэдняй лініі, прычым ізаляванае скарачэнне яе ніжняй часткі круціць лапатку ніжнім вуглом унутр.
  • Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV-CV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores.

Малая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus minor):

  • Функцыя: набліжае лапатку да пазваночнага слупа па касой лініі, якая накіроўваецца да сярэдзіны і ўверх.
  • Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV-CV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores.

Цягліца, падымаючая лапатку (m. levator scapulae):

  • Функцыя: паднімае лапатку (больш верхні вугал), перадаючы ёй тым самым круцільны рух, пры гэтым ніжні вугал перасоўваецца ў бок пазваночнага слупа; пры ўмацаванай лапатцы нахіляе шыйную частку пазваночнага слупа назад і ў свой бок.
  • Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIІІ-CV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, cervicalis superficialis, cervicalis ascendens.

Верхняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior superior):

  • Функцыя: паднімае верхнія рэбры, удзельнічаючы ў акце ўдыху.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, cervicalis profunda.

Ніжняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior inferior):

  • Функцыя: апускае ніжнія рэбры, удзельнічаючы ў акце дыхання.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThIX-ThXII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores.

Папярочная цягліца карка (m. transversus nuchae):

  • Функцыя: нацягвае фасцыю, а разам з ёю і скуру патылічнага абсягу галавы.
  • Кровазабеспячэнне: a. occipitalis.

Раменная цягліца галавы (m. splenius capitis):

  • Інервацыя: nn. cervicales (CIV-CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, cervicalis profunda.

Раменная цягліца шыі (m. splenius cervicis (colli)):

  • Функцыя: пры двухбаковым скарачэнні цягне галаву і шыю назад, пры аднабаковым — паварочвае іх у свой бок.
  • Інервацыя: nn. occipitalis major, cervicales (CII-CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda, occipitalis.
Цягліцы пазваночніка правіць

Цягліца, выпростваючая пазваночнік (m. erector spinae) умоўна падзяляецца на тры часткі:

  1. Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (паяснічная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars lumbalis));
  2. Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (грудная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars thoracica));
  3. Падуздышна-рэберная цяглiца шыі (m. iliocostalis cervicis (colli));
  • Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIII-CV, ThI-LI);
  • Найдаўжэйшая цяглiца (m. longissimus) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
  1. Найдаўжэйшая цяглiца грудзей (m. longissimus thoracis);
  2. Найдаўжэйшая цяглiца шыі (m. longissimus cervicis (colli));
  3. Найдаўжэйшая цяглiца галавы (m. longissimus capitis);
  • Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI-SII);
  • Васцяватая цягліца (m. spinalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
  1. Васцяватая цягліца грудзей (m. spinalis thoracis);
  2. Васцяватая цягліца шыі (m. spinalis cervicis (colli));
  3. Васцяватая цягліца галавы (m. spinalis capitis);
  • Інервацыя: nn. spinales (CI-SII);
  • Функцыя: уся цягліца, выпростваючая пазваночнік, m. erector spinae, пры двухбаковым скарачэнні з'яўляецца моцнай разгінальніцай пазваночнага слупа, утрымлівае тулава ў вертыкальным стане. Пры аднабаковым скарачэнні нахіляе пазваночны слуп у адпаведны бок. Верхнія пучкі цягліцы цягнуць галаву ў свой бок. Часткаю сваіх пучкоў (m. iliocostalis thoracis) яна апускае рэбры.

Папярочна-васцяватыя цягліцы (mm. transversospinales) умоўна падзяляюцца на тры часткі:

  1. Паўвасцяватая цягліца грудзей (m. semispinalis thoracis);
  2. Паўвасцяватая цягліца шыі (m. semispinalis cervicis (colli));
  3. Паўвасцяватая цягліца галавы (m. semispinalis capitis);
  • Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца разгінае верхнія аддзелы пазваночнага слупа і цягне галаву назад або ўтрымлівае яе ў задраным стане; пры аднабаковым скарачэнні адбываецца нязначнае кручэнне.
  • Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CV, ThI-ThXII);
  • Многападзельныя цяглiцы (mm. multifidi) падзяляюць тры часткі:
  1. Многападзельная цяглiца паясніцы (m. multifidus lumborum);
  2. Многападзельная цяглiца грудзей (m. multifidus thoracis);
  3. Многападзельная цяглiца шыі (m. multifidus cervicis (colli));
  1. Цягліцы-крутніцы паясніцы (mm. rotatores lumborum);
  2. Цягліцы-крутніцы грудзей (mm. rotatores thoracis);
  3. Цягліцы-крутніцы шыі (mm. rotatores cervicis (colli));
  • Функцыя: папярочна-васцяватыя цягліцы пры двухбаковым скарачэнні разгінаюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым — круцяць яго ў процілеглы цягліцы, якая скарачаецца, бок.
  • Інервацыя: nn. spinales (C-LV).

Міжвасцяватыя цягліцы (mm. interspinales), сярод якіх выдзяляюць:

Міжпапярочныя цягліцы (mm. intertransversarii), сярод якіх выдзяляюць:

Кровазабеспячэнне: да ўсіх глыбокіх цягліц спіны кроў дастаўляюць aa. occipitalis, cervicalis profundus, intercostales posteriores; aa. lumbales.

 
Малюнак цягліц грудзей і жывата з атласа Bouglé, Julien (1899 г. выдання)

Цягліцы грудзей правіць

Паверхневыя цягліцы грудзей правіць

Вялікая грудная цягліца (m. pectoralis major):

  • Функцыя: прыводзіць і круціць плячо ўнутр, пры гарызантальным стане рукі прыводзіць яе ў сагітальны стан, а пры замацаванай верхняй канцавіне сваёй грудзіна-рэбернай часткаю цягліца садзейнічае пашырэнню грудной клеткі падчас дыхання.
  • Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CV-ThI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, thoracica lateralis, thoracica superior, rr. intercostales anteriores.

Малая грудная цягліца (m. pectoralis minor):

  • Функцыя: цягне наперад і ўніз лапатку, а пры замацаванай лапатцы паднімае рэбры, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
  • Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CVII-ThI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, intercostales anteriores, thoracica superior.

Падключычная цягліца (m. subclavius):

  • Функцыя: цягне ключыцу ўніз і медыяльна, утрымліваючы яе такім чынам у грудзіна-ключычным суставе; пры нерухомым поясе верхняй канцавіны паднімае І рабро, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
  • Інервацыя: n. subclavius (CV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. thoracica superior, thoracoacromialis.

Пярэдняя зубчастая цягліца (m. serratus anterior):

  • Функцыя: адцягвае лапатку ад пазваночнага слупа; ніжнія пучкі, апроч гэтага, перасоўваюць ніжні вугал лапаткі латэральна і перадаюць ёй круцільны рух вакол сагітальнай восі. Разам з ромбападобнай цягліцай фіксуе лапатку да паверхні грудной клеткі. Пры нерухомым поясе верхняй канцавіны пярэдняя зубчастая цягліца з'яўляецца яшчэ і дапаможнай дыхальнай цягліцай.
  • Інервацыя: n. thoracicus longus (CV-CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, thoracica lateralis, intercostales.'
Глыбокія цягліцы грудзей правіць

Вонкавыя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales externi):

  • Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (удых).
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThXI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica.

Унутраныя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales interni):

  • Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (выдых).
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThXI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica.

Самыя ўнутраныя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales intimi):

  • Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (выдых).
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThXI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica.

Папярочная цяглiца грудзей (mm. transversus thoracis):

  • Функцыя: удзельнічае у акце дыхання (выдых).
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThII-ThVI).
  • Кровазабеспячэнне: a. thoracica interna.

Цяглiцы, падымаючыя рэбры (mm. levatores costarum):

  • Функцыя: паднімаюць рэбры.
  • Інервацыя: nn. spinales, intercostales (CVIII, ThI-ThXI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores.

Дыяфрагма (diaphragma) правіць

  • Функцыя: дыяфрагма з'яўляецца галоўнай дыхальнай цягліцай, якая пры скарачэнні робіцца плоскаю, садзейнічаючы такім чынам удыху, і прымае форму сферы падчас выдыху.
  • Інервацыя: nn. phrenici (CIII-CV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. pericardiacophrenicae, phrenica superior, phrenica inferior, musculophrenica, intercostales posteriores.

Цягліцы жывата правіць

Цягліцы бакавой сценкі жывата правіць

Вонкавая косая цяглiца жывата (m. obliquus externus abdominis):

  • Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў супрацьлеглы бок; двухбаковае скарачэнне пры замацаваным лагве цягне грудную клетку і згінае пазваночны слуп.
  • Інервацыя: nn. intercostales (LI, ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII-LI), ilioinguinalis (LI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica lateralis, circumflexa ilium superficialis.

Унутраная косая цяглiца жывата (m. obliquus internus abdominis):

  • Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў свой бок.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThVIII-ThXII), iliohypogastricus (ThXII-LI), ilioinguinalis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, epigastrica inferior, epigastrica superior, musculophrenica.

Папярочная цяглiца жывата (m. transverus abdominis):

  • Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; робіць плоскаю сценку жывата, збліжае ніжнія аддзелы грудной клеткі.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThVII-ThXII), iliohypogastricus, ilioinguinalis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, epigastricae superior et inferior, musculophrenica.
Цягліцы пярэдняй сценкі жывата правіць

Прамая цяглiца жывата (m. rectus abdominis):

  • Функцыя: цягліца з'яўляецца часткаю брушнога прэса, нахіляе тулава наперад.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII, LI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, epigastricae superior et inferior.

Пірамідальная цяглiца (m. pyramidalis):

  • Функцыя: цягліца з'яўляецца часткаю брушнога прэса, нахіляе тулава наперад, нацягвае белую лінію жывата.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII, LI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. cremasterica, epigastrica inferior.
Цягліцы задняй сценкі жывата правіць

Квадратная цяглiца паясніцы (m. quadratus lumborum):

  • Функцыя: цягне падуздышную косць уверх, а XII рабро ўніз; удзельнічае ў бакавых згінаннях паяснічнай часткі пазваночнага слупа; пры двухбаковым скарачэнні цягне паяснічны аддзел пазваночнага слупа назад.
  • Інервацыя: nn. intercostales (ThXI-ThXII), lumbales (LI-LIII, ThXII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. subcostalis, lumbalis, iliolumbalis.
 
Малюнак цягліц і органаў шыі з атласа Spiegel, Adriaan van і Casseri, Giulio (1627 г. выдання)

Цягліцы шыі правіць

Паверхневыя цягліцы шыі правіць

Бакавая група правіць

Падскурная цягліца шыі (platysma):

  • Функцыя: нацягвае скуру шыі і часткова грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз.
  • Інервацыя: r. colli (n. facialis).
  • Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis superficialis, facialis.

Грудзiна-ключыца-соскападобная цяглiца (m. sternocleidomastoideus):

  • Функцыя: пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў свой бок, твар пры гэтым паварочваецца ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні цягліцы галава закідаецца назад і крыху высоўваецца наперад; пры замацаванай галаве цягліца цягне ўверх ключыцу і грудзіну.
  • Інервацыя: r. externus (n. accessorius), n. cervicalis (CII-CIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior.
Пасярэдняя група правіць
Надпад'язычныя цяглiцы правіць

Двухбрушная цягліца (m. digastricus):

  • Функцыя: пры замацаванай пад'язычнай косці апускае ніжнюю сківіцу; пры замацаванай ніжняй сківіцы цягне пад'язычную косць уверх.
  • Інервацыя: пярэдняе брушка — n. mylohyoideus (n. trigeminus); задняе — r. digastricus (n. facialis).
  • Кровазабеспячэнне: пярэдняе брушка — a. submentalis; задняе — aa. occipitalis, auricularis posterior.

Шылапад'язычная цяглiца (m. stylohyoideus):

  • Функцыя: цягне пад'язычную косць назад, уверх і вонкі.
  • Інервацыя: r. stylohyoideus (n. facialis).
  • Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus a. lingualis.

Сківічна-пад'язычная цяглiца (m. mylohyoideus):

  • Функцыя: пры замацаванай ніжняй сківіцы цягліца цягне пад'язычную косць уверх і наперад; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
  • Інервацыя: n. mylohyoideus (n. trigeminus).
  • Кровазабеспячэнне: aa. sublingualis, submentalis.

Падбародачна-пад'язычная цяглiца (m. geniohyoideus):

  • Функцыя: цягне наперад і ўверх пад'язычную косць; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CI-CII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. sublingualis, submentalis.
Падпад'язычныя цяглiцы правіць

Грудзiна-пад'язычная цяглiца (m. sternohyoideus):

  • Функцыя: цягне пад'язычную косць уніз.
  • Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI-CIII).

Грудзiна-шчытападобная цяглiца (m. sternothyroideus):

  • Функцыя: цягне гартань уніз.
  • Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI-CIII).

Шчытапад'язычная цяглiца (m. thyrohyoideus):

  • Функцыя: набліжае пад'язычную косць да гартані; пры замацаванай пад'язычнай косці паднімае гартань.
  • Інервацыя: r. thyrohyoideus ansae cervicalis (CI-CII).

Цяглiца, падымаючая шчытападобную залозу (m. levator glandulae thyroideae) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:

Лапатачна-пад'язычная цяглiца (m. omohyoideus):

Кровазабеспячэнне: усе цягліцы, якія ляжаць ніжэй за пад'язычную косць, забяспечваюцца крывёю з наступных судзін — aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis.

Глыбокія цягліцы шыі правіць

Бакавая група правіць

Пярэдняя лесвічная цяглiца (m. scalenus anterior):

  • Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне І рабро ўверх; пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ў свой бок, а пры двухбаковым — наперад.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CV-CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior.

Cярэдняя лесвічная цяглiца (m. scalenus medius):

  • Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае І рабро; пры замацаванай грудной клетцы нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CIII-CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis profunda.

Задняя лесвічная цяглiца (m. scalenus posterior):

  • Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае II рабро; пры замацаванай грудной клетцы і двухбаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ўперад.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CVII-CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda et transversa colli, intercostalis posterior I (truncus costocervicalis).

Найменшая лесвічная цяглiца (m. scalenus minimus) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:

  • Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне ўверх І рабро і купал плеўры.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CV-CVII).
  • Кровазабеспячэнне: a. cervicalis ascendens.
Пасярэдняя група правіць

Доўгая цяглiца шыi (m. longus colli (cervicis)):

  • Функцыя: нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад і ў свой бок.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CIII-CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda.

Доўгая цяглiца галавы (m. longus capitis):

  • Функцыя: нахіляе галаву і шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CI-CІV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis profunda.
Падпатылічныя цягліцы правіць

Пярэдняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis anterior):

  • Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CІ-CII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, pharyngea ascendens.

Латэральная прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis lateralis):

  • Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
  • Інервацыя: nn. cervicales (CІ-CII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, occipitalis.

Вялікая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior major);

Малая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior minor);

Верхняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis superior):

  • Інервацыя: nn. suboccipitalis (CI), cervicalis II.

Ніжняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis inferior):

  • Функцыя: рух галавы назад пры двухбаковым скарачэнні, назад і ўбок — пры аднабаковым, пры гэтым ніжняя косая і часткова вялікая прамая цягліцы круцяць галаву.
  • Інервацыя: n. suboccipitalis (CІ).
  • Кровазабеспячэнне: a. cervicalis profunda.

Цягліцы галавы правіць

Цягліцы твару правіць

Надчэрапная цягліца (m. epicranius) правіць

Надчэрапная цяглiца (m. epicranius) — так называюць звычайна сухажыльны шлем і звязаныя з ім цяглічныя часткі — Патылічна-лобная цяглiца (m. occipitofrontalis):

  • Функцыя: пры скарачэнні патылічнага брушка сухажыльны шлем, а разам з ім і скура валасістай часткі галавы перасоўваюцца назад; пры скарачэнні лобнага брушка перамяшчае сухажыльны шлем і звязаную з ім частку скуры галавы наперад; пры замацаваным шлеме цягліца паднімае бровы і пашырае вачнічную шчыліну.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: лобнае брушка — aa. temporalis superficialis, supraorbitalis, lacrimalis; патылічнае брушка — aa. occipitalis, auricularis posterior.
Цягліцы вакол слыхавой адтуліны правіць

Пярэдняя вушная цягліца (m. auricularis anterior):

  • Функцыя: ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: a. temporalis superficialis.

Верхняя вушная цягліца (m. auricularis superior):

  • Функцыя: ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior.

Задняя вушная цягліца (m. auricularis posterior):

  • Функцыя: цягне вушную ракавіну назад.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: a. auricularis posterior.
Цягліцы вакол вачнічнай шчыліны правіць

Цяглiца, зморшчваючая брыво (m. corrugator supercilii):

  • Функцыя: зводзіць скуру броваў да сярэдняй лініі, утвараючы вертыкальныя зморшчыны ў абсягу пераносіцы (у міжброўным прамежку).
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. frontalis, supraorbitalis, temporalis superficialis.

Цяглiца ганарліўцаў (m. procerus):

  • Функцыя: пры скарачэнні цягліцы з абодвух бакоў ля кораня носа ўтвараюцца папярочныя зморшчыны.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. angularis, supraorbitalis.

Цяглiца, апускаючая брыво (m. depressor supercilii):

  • Функцыя: апускае брыво ўніз і крыху ўнутр.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. angularis, supraorbitalis.

Кругавая цягліца вока (m. orbicularis oculi):

  • Функцыя: pars orbitalis звужае вачнічную шчыліну і разгладжвае папярочныя зморшчыны ў вобласці скуры лба; pars palpebralis заплюшчвае вачнічную шчыліну; pars profunda пашырае слёзны мяшок.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. facialis, temporalis superficialis, infraorbitalis, supraorbitalis.
Цягліцы вакол ротавай шчыліны правіць

Кругавая цягліца рота (m. orbicularis oris):

  • Функцыя: звужае ротавую шчыліну і выцягвае вусны наперад.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. labiales superior et inferior, mentalis.

Вялікая скулавая цягліца (m. zygomaticus major):

  • Функцыя: цягне вугал рота ўверх і вонкі.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, buccalis.

Малая скулавая цягліца (m. zygomaticus minor);

Цяглiца, падымаючая верхнюю губу (m. levator labii superioris);

Цяглiца, падымаючая верхнюю губу і крыло носа (m. levator labii superioris alaeque nasi):

  • Функцыя: паднімаюць верхнюю губу і падцягваюць крыло носа.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis.

Цягліца, падымаючая вугал рота (m. levator anguli oris):

  • Функцыя: цягне вугал рота ўверх і вонкі.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, buccalis.

Шчочная цягліца (m. buccinator):

  • Функцыя: адцягвае вугал рота ўбок; пры двухбаковым скарачэнні расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: a. buccalis.

Цягліца смеху (m. risorius) — ёсць не ва ўсіх людзей:

  • Функцыя: цягне вугал рота ў латэральны бок.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. facialis, transversa faciei, buccalis.

Цяглiца, апускаючая вугал рота (m. depressor anguli oris):

  • Функцыя: цягне вугал рота ўніз і вонкі.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis.

Цяглiца, апускаючая ніжнюю губу (m. depressor labii inferioris):

  • Функцыя: цягне ніжнюю губу ўніз.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis.

Падбародачная цягліца (m. mentalis):

  • Функцыя: цягне скуру падбародка ўверх, выцягвае ніжнюю губу.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis.

Папярочная цягліца падбародка (m. transversus menti) — ёсць не ва ўсіх людзей:

  • Функцыя: цягне скуру падбародка ўверх, выцягвае ніжнюю губу.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis.
Цягліцы вакол ноздраў правіць

Насавая цягліца (m. nasalis):

  • Функцыя: звужае насавую адтуліну.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: aa. labialis superior, angularis.

Цяглiца, апускаючая перагародку носа (m. depressor septi nasi):

  • Функцыя: цягне перагародку носа ўніз.
  • Інервацыя: n. facialis.
  • Кровазабеспячэнне: a. labialis superior.
Жавальныя цягліцы правіць

Жавальная цягліца (m. masseter):

  • Функцыя: паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу; паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад.
  • Інервацыя: n. massetericus (n. trigeminus).
  • Кровазабеспячэнне: aa. masseterica, transversa faciei.

Скроневая цягліца (m. temporalis):

  • Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу; заднія пучкі цягнуць назад высунутую наперад ніжнюю сківіцу.
  • Інервацыя: nn. temporales profundi (n. trigeminus).
  • Кровазабеспячэнне: aa. temporalis profunda et superficialis.

Латэральная крылападобная цяглiца (m. pterygoideus lateralis):

  • Функцыя: ссоўвае ніжнюю сківіцу ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні высоўвае ніжнюю сківіцу наперад.
  • Інервацыя: n. pterygoideus lateralis (n. trigeminus).
  • Кровазабеспячэнне: aa. alveolares inferiores (a. maxillaris), facialis.

Медыяльная крылападобная цяглiца (m. pterygoideus medialis):

  • Функцыя: ссоўвае ніжнюю сківіцу ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні высоўвае ніжнюю сківіцу наперад і паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу.
  • Інервацыя: n. pterygoideus medialis (n. trigeminus).
  • Кровазабеспячэнне: aa. alveolares superiores (a. maxillaris), ofacialis.

Цягліцы верхняй канцавіны правіць

Цягліцы пояса верхняй канцавіны правіць

Дэльтападобная цяглiца (m. deltoideus):

  • Функцыя: цягне плячо наперад і крыху прануе яго, адводзіць плячо вонкі, да гарызантальнай плоскасці; цягне руку назад, крыху супінуючы яе.
  • Інервацыя: n. axillaris (CV—CVI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa humeri posterior, thoracoacromialis.

Надвосцевая цяглiца (m. supraspinatus):

  • Функцыя: адводзіць плячо.
  • Інервацыя: n. suprascapularis (CV—CVI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. suprascapularis, circumflexa scapulae.

Падвосцевая цяглiца (m. infraspinatus):

  • Функцыя: адводзіць назад паднятую руку і круціць плячо вонкі.
  • Інервацыя: n. suprascapularis (CV—CVI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa scapulae, suprascapularis.

Малая круглая цяглiца (m. teres minor):

Вялікая круглая цяглiца (m. teres major):

  • Функцыя: прануе плячо і цягне яго назад, прыводзячы да тулава.
  • Інервацыя: n. subscapularis (CV—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: a. subscapularis

Падлапатачная цяглiца (m. subscapularis):

  • Функцыя: прануе плячо і ўдзельнічае ў прывядзенні яго да тулава.
  • Інервацыя: n. subscapularis (CV—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: a. subscapularis
 
Малюнак цягліц пляча і перадплечча з атласа Cousin, Jehan (1608 г. выдання)

Цягліцы свабоднай часткі верхняй канцавіны правіць

Цягліцы пляча правіць
Пярэдняя група правіць

Двухгалоўкавая цяглiца пляча (m. biceps brachii):

  • Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і супінуе перадплечча; за кошт доўгай галоўкі прымае ўдзел у адвядзенні рукі, за кошт кароткай — у яе прывядзенні.
  • Інервацыя: n. musculocutaneus (CV—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, recurrens radialis, brachialis.

Дзюба-плечавая цяглiца (m. coracobrachialis):

  • Функцыя: паднімае руку і прыводзіць яе да пасярэдняй лініі.
  • Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexae humeri anterior et posterior.

Плечавая цяглiца (m. brachialis):

  • Функцыя: згінае перадплечча ў локцевым суставе і нацягвае сустаўную капсулу локцевага сустава.
  • Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, brachialis et recurrens radialis.
Задняя група правіць

Трохгалоўкавая цяглiца пляча (m. triceps brachii):

  • Функцыя: за кошт доўгай галоўкі адбываецца рух рукі назад і прывядзенне пляча да тулава; уся цягліца прымае ўдзел у разгінанні перадплечча.
  • Інервацыя: n. radialis (CV—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa humeri posterior, profunda brachii, collaterales ulnares superior et inferior.

Локцевая цяглiца (m. anconeus):

  • Функцыя: разгінае перадплечча ў локцевым суставе, адцягваючы пры гэтым яго сустаўную капсулу.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: a. interossea recurrens.

Сустаўная цягліца локця (m. articularis cubiti) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:

  • Функцыя: нацягвае капсулу локцевага сустава.
Цягліцы перадплечча правіць
Пярэдняя група правіць
А) Першы (паверхневы) слой правіць

Круглы пранатар (m. pronator teres):

  • Функцыя: прануе перадплечча.
  • Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. brachialis, ulnaris, radialis.

Прамянёвая згiнальнiца запясця (m. flexor carpi radialis):

  • Функцыя: згінае і прануе кісць.
  • Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII(CVIII)).
  • Кровазабеспячэнне: a. radialis.

Доўгая далоневая цяглiца (m. palmaris longus):

  • Функцыя: нацягвае далоневы апанеўроз і прымае ўдзел у згінанні кісці.
  • Інервацыя: n. medianus (CVII—CVIII(ThI)).
  • Кровазабеспячэнне: a. radialis.

Локцевая згiнальнiца запясця (m. flexor carpi ulnaris):

  • Функцыя: згінае кісць і ўдзельнічае ў яе прывядзенні.
  • Інервацыя: n. ulnaris (CVII—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares, brachialis, ulnaris.
Б) Другі слой правіць

Паверхневая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum superficialis):

В) Трэці слой правіць

Глыбокая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum profundus):

Доўгая згінальніца вялікага пальца кісці (m. flexor pollicis longus):

  • Функцыя: згінае дыстальную фалангу вялікага пальца.
  • Інервацыя: n. medianus (CVI—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. radialis, ulnaris, interossea anterior.
Г) Чацвёрты слой правіць

Квадратны пранатар (m. pronator quadratus):

  • Функцыя: прануе перадплечча.
  • Інервацыя: n. medianus (CVI—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: a. interossea anterior.
Латэральная (прамянёвая) група правіць

Плечапрамянёвая цягліца (m. brachioradialis):

  • Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і прымае ўдзел як у пранацыі, гэтак і ў супінацыі прамянёвай косці.
  • Інервацыя: n. radialis (CV—CVI(CVII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. radialis, collateralis radialis, recurrens radialis.

Доўгая прамянёвая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi radialis longus):

  • Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе, разгінае кісць і прымае ўдзел у яе адвядзенні.
  • Інервацыя: n. radialis (CV—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. radialis, collateralis radialis, recurrens radialis.

Кароткая прамянёвая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi radialis brevis):

  • Функцыя: разгінае кісць і крыху адводзіць яе.
  • Інервацыя: n. radialis ((CV)CVI—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. radialis, recurrens radialis.
Задняя група правіць
А) Паверхневы слой правіць

Локцевая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi ulnaris):

  • Функцыя: адводзіць кісць у бок локця і разгінае яе.
  • Інервацыя: n. radialis ((CVI)CVII—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.

Разгінальніца пальцаў (m. extensor digitorum):

  • Функцыя: разгінае пальцы, прымае ўдзел яшчэ і ў разгінанні кісці ў прамянёва-запясцевым суставе.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.

Разгінальніца мезенца (m. extensor digiti minimi):

  • Функцыя: разгінае мезенец.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.
Б) Глыбокі слой правіць

Супінатар (m. supinator):

  • Функцыя: круціць перадплечча вонкі (супінуе) і прымае ўдзел у разгінанні рукі ў локцевым суставе.
  • Інервацыя: n. radialis (CV—CVII(CVIII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. recurrens radialis, rucurrens interossea, radialis.

Доўгая цяглiца, адводзячая вялiкі палец кiсцi (m. abductor pollicis longus):

  • Функцыя: адводзіць вялікі палец, прымаючы ўдзел у адвядзенні ўсёй кісці.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVII(CVIII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis.

Кароткая разгiнальнiца вялiкага пальца кiсцi (m. extensor pollicis brevis):

  • Функцыя: разгінае і крыху адводзіць праксімальную фалангу І пальца кісці.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVII(CVIII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis.

Доўгая разгiнальнiца вялiкага пальца кiсцi (m. extensor pollicis longus):

  • Функцыя: разгінае вялікі палец кісці і крыху адводзіць яго.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis.

Разгiнальнiца указальнага пальца (m. extensor indicis):

  • Функцыя: разгінае II палец.
  • Інервацыя: n. radialis (CVI—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior.
Цягліцы кісці правіць
Цягліцы далоні правіць
А) Цягліцы ўзвышэння вялікага пальца кісці правіць

Кароткая цяглiца, адводзячая вялiкі палец кiсцi (m. abductor pollicis brevis):

  • Функцыя: адводзіць вялікі палец кісці, крыху процістаўляючы яго, і прымае ўдзел у згінанні праксімальнай фалангі.
  • Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis.

Кароткая згінальніца вялiкага пальца кiсцi (m. flexor pollicis brevis):

  • Функцыя: згінае праксімальную фалангу вялікага пальца кісці.
  • Інервацыя: паверхневая галоўка — n. medianus (CVI—CVII); глыбокая галоўка — n. ulnaris (CVIII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis, arcus palmaris profundus.

Цяглiца, процiстаўляючая вялiкі палец кiсцi (m. opponens pollicis):

  • Функцыя: процістаўляе вялікі палец кісці мезенцу.
  • Інервацыя: n. medianus (CVI—CVII).
  • Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis, arcus palmaris profundus.

Цяглiца, прыводзячая вялiкі палец кiсцi (m. adductor pollicis):

  • Функцыя: прыводзіць вялікі палец кісці і прымае ўдзел у згінанні яго праксімальнай фалангі.
  • Інервацыя: n. ulnaris (CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: arcus palmaris superficialis et profundus.
Б) Цягліцы ўзвышэння мезенца правіць

Кароткавая далоневая цягліца (m. palmaris brevis):

  • Функцыя: нацягвае далоневы апанеўроз, утвараючы пры гэтым шэраг зморшчын на скуры ўзвышэння мезенца.
  • Інервацыя: n. ulnaris ((CVIII)CVIII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: a. ulnaris.

Цяглiца, адводзячая мезенец (m. abductor digiti minimi):

  • Функцыя: адводзіць мезенец і прымае ўдзел у згінанні яго праксімальнай фалангі.
  • Інервацыя: n. ulnaris ((CVII)CVIII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.

Кароткая згiнальнiца мезенца (m. flexor digiti minimi brevis):

  • Функцыя: згінае праксімальную фалангу мезенца і прымае ўдзел у яго прывядзенні.
  • Інервацыя: n. ulnaris (CVII—CVIII).
  • Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.

Цяглiца, процiстаўляючая мезенец (m. opponens digiti minimi):

  • Функцыя: процістаўляе мезенец вялікаму пальцу кісці.
  • Інервацыя: n. ulnaris (CVII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.
В) Сярэдняя група правіць

Чэрвепадобныя цяглiцы (mm. lumbricales):

  • Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднюю і дыстальную фалангі тых жа пальцаў.
  • Інервацыя: І і ІІ — n. medianus; III і IV — n. ulnaris (CVIII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: arcus palmares superficialis et profundus.

Далоневыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei palmares):

  • Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальнага і безыменнага пальцаў і мезенца, прыводзяць гэтыя пальцы да сярэдняга пальца.
  • Інервацыя: n. ulnaris (CVIII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus.
Цягліцы тылу кісці правіць

Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales):

  • Функцыя: дзве цягліцы прамянёвага краю цягнуць праксімальныя фалангі ўказальнага і сярэдняга пальцаў у бок вялікага пальца кісці; дзве цягліцы локцевага краю цягнуць сярэдні і безыменны пальцы ў бок мезенца. Апроч гэтага, усе цягліцы прымаюць удзел у згінанні праксімальных фалангаў і выпростванні сярэдніх і дыстальных фалангаў указальнага, сярэдняга, безыменнага пальцаў і мезенца.
  • Інервацыя: n. ulnaris (CVIII—ThI).
  • Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus, aa. metacarpales dorsales.

Цягліцы ніжняй канцавіны правіць

Цягліцы пояса ніжняй канцавіны (цягліцы лагва) правіць

Унутраная група правіць

Вялікая паяснічная цягліца (m. psoas major):

  • Функцыя: нацягвае падуздышную фасцыю.
  • Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI—LII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. lumbales.

Малая паяснічная цягліца (m. psoas minor) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:

  • Функцыя: нацягвае падуздышную фасцыю.
  • Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI—LII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. lumbales.

Падуздышная цягліца (m. iliacus) зліваецца з вялікай паяснічнай цягліцай, у выніку чаго ўтвараецца: Падуздышна-паяснічная цягліца (m. iliopsoas):

  • Функцыя: згінае сцягно ў лагвова-сцегнавым суставе, круцячы яго вонкі; пры фіксаваным сцягне нахіляе (згінае) тулава ўперад.
  • Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI—LII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. iliolumbalis, circumflexa ilium profunda.

Унутраная запіральная цягліца (m. obturatorius internus):

  • Функцыя: супінуе сцягно.
  • Інервацыя: rr. musculares plexus sacralis (LIV—SII(SIII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior, obturatoria, pudenda interna.

Грушападобная цягліца (m. piriformis):

  • Функцыя: супінуе сцягно, а яшчэ ўдзельнічае ў яго адвядзенні.
  • Інервацыя: rr. musculares plexus sacralis (SI—SII(SIII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior et inferior.
Вонкавая група правіць

Вялікая ягадзічная цягліца (m. gluteus maximus):

  • Функцыя: выпроствае сагнутае ўперад тулава, разгінае сцягно, адначасова прануючы яго, а яшчэ нацягвае шырокую фасцыю сцягна.
  • Інервацыя: n. gluteus inferior (plexus sacralis) (LV,SI(SII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. gluteae superior et inferior, circumflexa femoris medialis, profunda femoris (perforans).

Сярэдняя ягадзічная цягліца (m. gluteus medius):

  • Функцыя: адводзіць сцягно, прычым пярэднія пучкі круцяць сцягно ўнутр, а заднія — вонкі; прымае ўдзел у выпростванні сагнутага ўперад тулава.
  • Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis.

Малая ягадзічная цягліца (m. gluteus minimus):

  • Функцыя: як і сярэдняя ягадзічная цягліца, адводзіць нагу і прымае ўдзел у выпростванні сагнутага тулава.
  • Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis.

Квадратная цягліца сцягна (m. quadratus femoris):

  • Функцыя: круціць сцягно вонкі.
  • Інервацыя: n. ischiadicus (plexus sacralis) (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior, circumflexa femoris medialis, obturatoria.

Верхняя блiзнятная цяглiца (m. gemellus superior):

  • Функцыя: круціць сцягно вонкі.
  • Інервацыя: цяглічныя галіны plexus sacralis (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior.

Ніжняя блiзнятная цяглiца (m. gemellus inferior):

  • Функцыя: круціць сцягно вонкі.
  • Інервацыя: цяглічныя галіны plexus sacralis (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior.

Вонкавая запіральная цягліца (m. obturatorius externus):

  • Функцыя: круціць сцягно вонкі.
  • Інервацыя: n. obturatorius (plexus lumbalis) ((LII)LIII—LIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, circumflexa femoris lateralis.

Напружвальніца шырокай фасцыі (m. tensor fasciae latae):

  • Функцыя: напружвае шырокую фасцыю сцягна і прымае ўдзел у яго згінанні.
  • Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis.
 
Малюнак цягліц свабоднай часткі ніжняй канцавіны з атласа Sarlandière, Jean-Baptiste (1829 г. выдання)

Цягліцы свабоднай часткі ніжняй канцавіны правіць

Цягліцы сцягна правіць
Пярэдняя група правіць

Кравецкая цягліца (m. sartorius):

  • Функцыя: згінае сцягно і галёнку, круціць сцягно вонкі, а галёнку — унутр, гэткім чынам прымаючы ўдзел у закідванні нагі за нагу.
  • Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LII—LIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris lateralis, genus suprema, цяглічныя галіны a. femoralis.

Чатырохгалоўкавая цягліца сцягна (m. quadriceps femoris):

  • Функцыя: чатырохгалоўкавая цягліца пры скарачэнні ўсіх сваіх галовак разгінае галёнку, за кошт m. rectus femoris прымае ўдзел у згінанні сцягна.
  • Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LII—LIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris lateralis, profunda femoris, femoralis.

Сустаўная цягліца калена (m. articularis genus):

  • Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава.
  • Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LIII—LIV).
  • Кровазабеспячэнне: a. circumflexa femoris lateralis, rr. perforantes a. profundae femoris.
Медыяльная група правіць

Тонкая цягліца (m. gracilis):

  • Функцыя: прыводзіць сцягно, а яшчэ прымае ўдзел у згінанні галёнкі, паварочваючы нагу вонкі.
  • Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII—LIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. pudenda externa, obturatoria, profunda femoris.

Доўгая цягліца-прыводніца (m. adductor longus):

  • Функцыя: прыводзіць сцягно, прымаючы ўдзел у яго згінанні і кручэнні вонкі.
  • Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII—LIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, pudenda externa, profunda femoris.

Кароткая цягліца-прыводніца (m. adductor brevis):

  • Функцыя: прыводзіць сцягно, прымаючы ўдзел у яго згінанні і кручэнні вонкі.
  • Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII—LIV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, perforantes.

Вялікая цягліца-прыводніца (m. adductor magnus):

  • Функцыя: прыводзіць сцягно, крыху круцячы яго вонкі.
  • Інервацыя: задняя галіна n. obturatorius (LII—LIII), галіны n. ischiadicus (LIV—LV).
  • Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, perforantes.

Грабянцовая цягліца (m. pectineus):

  • Функцыя: згінае і прыводзіць сцягно, крыху круцячы яго вонкі.
  • Інервацыя: галіны n. femoralis і (не заўсёды) n. obturatorius (LII—LIII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, pudenda externa, profunda femoris.
Задняя група правіць

Паўсухажыльная цягліца (m. semitendinosus):

  • Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, крыху круцячы яе ўнутр; прымае ўдзел у выпростванні тулава.
  • Інервацыя: галіны n. tibialis (LIV—LV, SI (SII)).
  • Кровазабеспячэнне: aa. perforantes.

Паўперапоначная цягліца (m. semimembranosus):

  • Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, круціць яе ўнутр.
  • Інервацыя: n. tibialis (LIV—LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris medialis, perforantes, poplitea.

Двухгалоўкавая цягліца сцягна (m. biceps femoris):

  • Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, круцячы яе ўнутр.
  • Інервацыя: доўгая галоўка — nn. tibialis et ischiadicus (SI—SII), кароткая — nn. fibularis communis et ischiadicus (LIV—LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris medialis, perforantes, poplitea.
Цягліцы галёнкі правіць
Пярэдняя група правіць

Пярэдняя вялiкагалёначная цяглiца (m. tibialis anterior):

  • Функцыя: разгінае ступню, паднімаючы яе медыяльны край.
  • Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.

Доўгая разгiнальнiца пальцаў (m. extensor digitorum longus):

  • Функцыя: разгінае чатыры пальцы ступні (II—V), ступню і разам з трэцяй малагалёначнай цягліцай паднімае (прануе) вонкавы край ступні.
  • Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.

Доўгая разгiнальнiца вялiкага пальца ступнi (m. extensor hallucis longus):

  • Функцыя: разгінае вялікі палец ступні, прымае ўдзел у разгінанні ступні, паднімаючы (супінуючы) яе медыяльны край.
  • Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.
Задняя група правіць
А) Паверхневы слой правіць

Трохгалоўкавая цягліца галёнкі (m. triceps surae), якая складаецца з лыткавай цягліцы і камбалападобнай цягліцы:

  • Функцыя: трохгалоўкавая цягліца галёнкі згінае галёнку ў каленным суставе, ажыццяўляе згінанне ступні, паднімае пятку і пры фіксаванай ступні цягне галёнку і сцягно назад.
  • Інервацыя: n. tibialis (LIV—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.

Падэшвавая цягліца (m. plantaris):

  • Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава.
  • Інервацыя: n. tibialis (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. poplitea.
Б) Глыбокі слой правіць

Падкаленная цягліца (m. popliteus):

  • Функцыя: згінае галёнку, круціць яе ўнутр, пры гэтым адцягвае капсулу каленнага сустава.
  • Інервацыя: n. tibialis (LIV—SI (SII)).
  • Кровазабеспячэнне: a. poplitea.

Доўгая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum longus):

  • Функцыя: згінае дыстальныя фалангі II—V пальцаў ступні, прымае ўдзел у згінанні ступні, паднімаючы яе медыяльны край (супінуючы).
  • Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.

Доўгая згінальніца вялікага пальца ступні (m. flexor hallucis longus):

  • Функцыя: згінае вялікі палец ступні, удзельнічае ў згінанні II—V пальцаў ступні за кошт фіброзных пучкоў, які дадаюцца да сухажылляў доўгай згінальніцы пальцаў.
  • Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.

Задняя вялікагалёначная цягліца (m. tibialis posterior):

  • Функцыя: згінае ступню, круцячы яе вонкі (супінуючы).
  • Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Латэральная група правіць

Доўгая малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) longus):

  • Функцыя: згінае ступню, апускаючы яе медыяльны край.
  • Інервацыя: n. fibularis superficialis ((LIV) LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. genus inferior lateralis, fibularis, tibialis anterior.

Кароткая малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) brevis):

  • Функцыя: згінае ступню, адводзіць і паднімае яе латэральны край.
  • Інервацыя: n. fibularis superficialis ((LIV) LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. fibularis, tibialis anterior.

Трэцяя малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) tertius):

  • Функцыя: паднімае латэральны край ступні.
  • Інервацыя: n. fibularis superficialis (LIV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. fibularis, tibialis anterior.
Цягліцы ступні правіць
Цягліцы тылу ступні правіць

Кароткая разгінальніца пальцаў (m. extensor digitorum brevis):

  • Функцыя: разгінае II—IV пальцы ступні, адцягвае іх у латэральны бок.
  • Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis.

Кароткая разгінальніца вялікага пальца ступні (m. extensor hallucis brevis):

  • Функцыя: разгінае вялікі палец ступні.
  • Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis.

Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales):

  • Функцыя: I міжкасцявая цягліца цягне ІІ палец ступні ў медыяльны бок, ІІ, ІІІ і IV змяшчаюць ІІ-IV пальцы ў латэральным кірунку; усе чатыры цягліцы згінаюць праксімальныя фалангі і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальных пальцаў.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: arcus plantaris, aa. metatarsales plantares.
Цягліцы падэшвы правіць
А) Цягліцы вялікага пальца ступні правіць

Цяглiца-адводнiца вялiкага пальца ступнi (m. abductor hallucis):

  • Функцыя: згінае і адводзіць вялікі палец ступні, замацоўвае медыяльную частку скляпення ступні.
  • Інервацыя: n. plantaris medialis (LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: a. plantaris medialis.

Кароткая згінальніца вялiкага пальца ступнi (m. flexor hallucis brevis):

  • Функцыя: згінае вялікі палец ступні.
  • Інервацыя: латэральная частка — n. plantaris lateralis (SI)n-SII), медыяльная — n. plantaris medialis (LV, SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. plantaris medialis, arcus plantaris.

Цяглiца-прыводнiца вялiкага пальца ступнi (m. adductor hallucis):

  • Функцыя: прыводзіць вялікі палец ступні і згінае яго.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. metatarsales plantares, rr. perforantes a. arcuatae.
Б) Цягліцы мезенца ступні правіць

Цяглiца-адводнiца мезенца ступнi (m. abductor digiti minimi):

  • Функцыя: адводзіць і згінае праксімальную фалангу мезенца ступні.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.

Кароткая згінальніца мезенца ступнi (m. flexor digiti minimi brevis):

  • Функцыя: згінае праксімальную фалангу мезенца ступні.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.

Цяглiца-процiстаўнiца мезенца ступнi (m. opponens digiti minimi) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:

  • Функцыя: процістаўляе мезенец вялікаму пальцу ступні.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.
В) Пасярэднія цягліцы падэшвы правіць

Кароткая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum brevis):

  • Функцыя: згінае сярэднія фалангі ІІ—V пальцаў ступні.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (LV, SI).
  • Кровазабеспячэнне: aa. plantares lateralis et medialis.

Квадратная цягліца падэшвы, або Дадатковая згінальніца (m. quadratus plantae, seu m. flexor accessorius):

  • Функцыя: удзельнічае разам з m. flexor digitorum longus у згінанні дыстальных фалангаў, надаючы яе цязе прамы кірунак.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis.

Чэрвепадобныя цягліцы (mm. lumbricales):

  • Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі II—V пальцаў ступні, адначасова разгінаючы сярэднія і дыстальныя фалангі тых жа пальцаў.
  • Інервацыя: nn. plantares medialis et lateralis (LV—SII).
  • Кровазабеспячэнне: aa. plantares lateralis et medialis.

Падэшвавыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei plantares):

  • Функцыя: згінаюць праксімальныя і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі III—V пальцаў ступні, а яшчэ прыводзяць вышэй згаданыя пальцы да ІІ пальца.
  • Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI—SII).
  • Кровазабеспячэнне: arcus plantaris, aa. metatarseae plantares.

Зноскі правіць

  1. Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
  2. Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
  3. Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков)
  4. Парадак пераліку цягліц у спісе адпавядае парадку вывучэння элементаў цяглічнай сістэмы на кафедрах нармальнай анатоміі ў вышэйшых медыцынскіх навучальных установах Беларусі, Украіны і Расіі.

Літаратура правіць

  • Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) (руск.)
  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
  • Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
  • Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
  • Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3 (руск.)
  • Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М. Р. 5-е изд., перераб. и доп. — М.: 2001. — Т.1 — 640с., Т.2 — 640с. (руск.)