Мэры Тайлер Мур
Мэры Тайлер Мур (англ.: Mary Tyler Moore; 29 снежня 1936[1][2][…], Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 25 студзеня 2017[3][2][…], Грынвіч) — амерыканская актрыса, камедыянтка, спявачка і прадзюсар.
Творчасць
правіцьПершапачатковую шырокую вядомасць ёй прынесла роля Лаўры Петры ў сіткоме «Шоу Дзіка Ван Дайка» (1961—1966), за якую актрыса атрымала дзве прэміі «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле» і «Залаты глобус» «За найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — камедыя або мюзікл». Пазней яна атрымала яшчэ больш вядомасці дзякуючы ўласнай камедыі «Шоу Мэры Тайлер Мур» (1970—1977), у якім іграла Мэры Рычардс, адзінокую і незалежную жанчыну за трыццаць, якая працуе вядучай навін на канале WJM-TV у Мінеапалісе. Гэтая роля прынесла актрысе яшчэ чатыры прэміі «Эмі», «Залаты глобус», а таксама статус «іконы тэлебачання»[5].
Узнагароды
правіцьЗа сваю кар’еру ў агульнай складанасці атрымала сем прэмій «Эмі», тры «Залатыя глобусы», дзве «Тоні», чатыры прэміі «Выбар народа», а таксама была намінавана на BAFTA і «Оскар». У 1992 годзе яна была ўдастоена ўласнай зоркі на Галівудскай алеі славы, у 2002 атрымала спецыяльную прэмію American Comedy Awards. У 2011 годзе была ўдастоена ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў ЗША «За ўклад у кінематограф». У знак прызнання ў яе гонар была ўзведзена статуя ў цэнтры Мінеапаліса[6].
Зноскі
правіць- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г Brennan J. V. Mary Tyler Moore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Mary Tyler Moore, Sweetheart of American Television, Dies at 80
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Behind Her Smile . People (30 кастрычніка 1995). — «TV Legend, Mary Tyler Moore, in An Exclusive Excerpt, Looks Back at a Marriage That Failed and a Son Who Died Too Soon» Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2012.
- ↑ RoadsideAmerica.com. Minneapolis, Minnesota - Mary Tyler Moore Statue . Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2012.
Спасылкі
правіць- Мэры Тайлер Мур на сайце «Internet Movie Database» (англ.)