Мяжа́нскі валун, або Вялікі камень мяжанскі — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 800 м на паўночны ўсход ад аграгарадка Мяжаны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун ружавата-шэрага граніту рапаківі з крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў і таблічак палявога шпату, зернямі цёмна-шэрага і чорнага кварцу. Даўжыня валуна складае 3,6 м, шырыня 2,7 м, вышыня 1,4 м, у абводзе 9,4 м, аб’ём 7,2 м³, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад з Аландскіх астравоў у Балтыйскім моры. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць