Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Мяжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мяжа.

Мяжанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 53 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Мяжа
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 529
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паташнянскага сельсавета[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Кавалёва, Каверзіна, Махалава, Немцава, Трубачова, Ціпоры і Шаўрова)[2]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Гуркінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мяжанскага сельсавета 20 населеных пунктаў[4]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Газьбенскага сельсавета перададзены вёскі Каверзы і Лялеўшчына[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Зайкаўскага (вёскі Альгова, Вішнёўка, Зайкава, Лёшкава Сяло, Мядзведзева, Палова, Рудакова, Сцяпанавічы) і Хмяльніцкага (вёскі Азёркі, Альхавец, Аляксеева, Баркі, Бярозаўка, Вірок, Двухполле, Забарочча, Зімнік, Карабы, Лыськава, Палавейскае, Савецкая, Свабода, Селязні, Ствалкова, Украішча, Хацейка, Хмяльнік) сельсаветаў і частка скасаванага Газьбенскага сельсавета (вёскі Каверзы і Лялеўшчына)[6]. 29 верасня 2017 года скасавана вёска Прыбыткава[7]. 13 верасня 2018 года да сельсавета далучана частка скасаванага Руднянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані)[8]. 24 верасня 2021 года скасавана вёска Ствалкова[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў) — 1844 чалавекі[10], з іх 91,9 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (54 населеныя пункты) — 1529 чалавек[12].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  9. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Архівавана 28 кастрычніка 2021.
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць