Халіпы (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Халі́пы[1] (трансліт.: Chalipy, руск.: Халипы) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 57 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 92 км ад Віцебска, 4 км ад станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Ловаць). На захадзе і паўночным усходзе ляжаць лясныя масівы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лугаўскія, Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Вёска
Халіпы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862083
Халіпы на карце Беларусі ±
Халіпы (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Халіпы (Гарадоцкі раён)
Халіпы (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Халіпы (Гарадоцкі раён)

Гісторыя

правіць

У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе ўласнасць памешчыка, тайнага саветніка Я. Булгакава (перададзена яму з Усвяцкага староства пасля 1772 года). З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска, у Езярышчанскім старостве, у маёнтку Чурылава князя Мікалая Шчарбатава. У 1841 годзе адносілася да Дубакрайскага царкоўнага прыхода. У 1846 годзе вёска ў фальварку Нікаполь маёнтка Чурылава. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Дубакрайскай воласці Гарадоцкага павета, адносілася да Вузкаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 251 дзесяціна зямлі. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені (у 1925 годзе 30 вучняў). З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1933 годзе працаваў калгас «Бальшавік», мелася кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую Сусветную вайну ў лютым 1942 года спалена гітлераўцамі, загінулі 3 жыхары, з фронту не вернуліся 19 аднавяскоўцаў. У 1970 годзе ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 2 двары, 19 рэвізскіх душ (1785)
  • 117 рэвізскіх душ (1839)
  • 19 двароў, 111 рэвізскіх душ (1841)
  • 15 двароў, 120 рэвізскіх душ (1846)
  • 37 двароў, 239 жыхароў (1905)
  • 48 двароў, 265 жыхароў (1920)
  • 50 двароў, 287 жыхароў (1926)
  • 30 двароў, 98 жыхароў (1940)
  • 74 жыхары (1970)
  • 11 гаспадарак, 17 жыхароў (2000)
  • 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2018)

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць