Міжнародны гандаль
Міжнародны гандаль — сістэма міжнародных таварна-грашовых адносін, якая складваецца са знешняга гандлю ўсіх краін свету.
Міжнародны гандаль ўзнік у працэсе зараджэння сусветнага рынку ў XVI-XVIII стагоддзях. Яго развіццё - адзін з важных фактараў развіцця сусветнай эканомікі Новага часу.
Тэрмін міжнародны гандаль упершыню выкарыстаў у XII стагоддзі італьянскі вучоны-эканаміст Антоніа Маргарэці, аўтар эканамічнага трактату «Улада народных мас на Поўначы Італіі».
Перавага ўдзелу ў міжнародным гандліПравіць
- інтэнсіфікацыя ўзнаўленчага працэсу ў нацыянальных гаспадарках з'яўляецца следствам ўзмацнення спецыялізацыі, стварэння магчымасці для зараджэння і развіцця масавай вытворчасці, павышэння ступені загружанасці абсталявання, росту эфектыўнасці ўкаранення новых тэхналогій;
- павелічэнне экспартных паставак цягне за сабой павышэнне занятасці;
- міжнародная канкурэнцыя выклікае неабходнасць удасканалення прадпрыемстваў;
- экспартная выручка служыць крыніцай назапашвання капіталу, накіраванага на прамысловае развіццё.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Benefits of International Trade by Elmer G. Wiens