Міжнародны тэрарызм

Міжнародны тэрарызм — сацыяльна-палітычная з’ява, адна з крайніх формаў гвалтоўнай палітычнай барацьбы. Ажыццяўляецца ў рэгіянальным і глабальным маштабе. Носіць сістэмны, наступальны і масавы характар, выкарыстоўваючы тактыку непрадказальных нападаў з мэтай нагнятання страху і дэстабілізацыі грамадства, палітычных структур і сістэмы міжнародных адносін. Па сваёй небяспецы стаіць у адным шэрагу з такімі цяжкімі злачынствамі, як агрэсія, злачынствы супраць міру і чалавечнасці[1].

Праблема міжнароднага тэрарызму абвастрылася ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў, калі ён набыў рысы інтэрнацыянальнага, добра спланаванага і арганізаванага руху. Развіццю з’явы спрыялі глабалізацыя і інтэграцыя[2].

Міжнародны тэрарызм характарызуецца: імкненнем стварыць абстаноўку тэрору сярод шырокай грамадскасці; палітычным характарам; пагрозай для сяброўскіх адносін паміж рознымі народамі і дзяржавамі[3].

Першыя спробы выпрацаваць дагаворы па барацьбе з ім былі зроблены ў 1930-я гады. У 1937 годзе адкрыта для падпісання Канвенцыя аб папярэджанні і спыненні тэрарызму. Пазней прыняты 15 універсальных міжнародных дагавораў па гэтым пытанні, у тым ліку: Канвенцыя аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам (1997), Канвенцыя аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму (1999), Канвенцыя аб барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму (2005), Канвенцыя супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці (2000). Акрамя дадзеных дакументаў, дзейнічае вялікая колькасць пагадненняў рэгіянальнага характару, а таксама двухбаковыя дагаворы. Вялікі ўклад у прадухіленне міжнароднага тэрарызму ўносяць ААН, Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, Міжнародная марская арганізацыя, Савет Еўропы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і іншыя[1].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Терроризм / К. А. Бекяшев // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  2. Пахомова 2019, с. 43.
  3. Пахомова 2019, с. 44.

Літаратура

правіць