Беларусь і барацьба з міжнародным тэрарызмам
Рэспубліка Беларусь падтрымлівае палітыку ААН па супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму і супрацоўнічае з іншымі дзяржавамі па гэтым пытанні.
Агульныя мерапрыемствы
правіцьЗ 4 чэрвеня 1994 года Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Дагавора аб барацьбе з тэрарызмам паміж дзяржавамі-членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў[1]. 30 верасня 1997 года з Расіяй на ўзроўні міністэрстваў унутраных спраў падпісана пагадненне па антытэрарыстычным супрацоўніцтве[2][3]. З 2000 года[4] ажыццяўляецца сумесная работа з Антытэрарыстычным цэнтрам і спецслужбамі СНД. Вядзецца падрыхтоўка кадраў нацыянальных антытэрарыстычных падраздзяленняў, навучанне, абмен вопытам і правядзенне сумесных антытэрарыстычных вучэнняў[5].
З 2004 па 2006 год[6] краіна ратыфікавала шэраг антытэрарыстычных дакументаў ААН, уключаючы канвенцыі аб барацьбе з захопам закладнікаў (1979), аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам (1997), аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму (1999)[7], аб барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму (2005)[8].
У 2009 годзе 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада ССА Беларусі ўключана ў склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ[9], якія прызначаны ў тым ліку для процідзеяння міжнароднаму тэрарызму.
У адпаведнасці з пунктам 2 рэзалюцыі 2253 (2015) Савета Бяспекі ААН прадугледжана ўвядзенне нацыянальных прававых мер па недапушчэнні ўезду на тэрыторыю дзяржаў або транзіту праз яе фігурантаў, унесеных у спіс асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да Аль-Каіды, Талібану і ІДІЛ[5].
3—4 верасня 2019 года ў Мінску прайшла Міжнародная канферэнцыя «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій» з удзелам прадстаўнікоў звыш 50 краін. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам замежных спраў і контртэрарыстычным Упраўленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[10][5].
У лютым 2024 года КДБ Беларусі на міжнародным форуме ў Абу-Дабі ўстанавіў кантакты ў сферы барацьбы з тэрарызмам з Вялікабрытаніяй, ЗША і Францыяй[11].
Ацэнка тэрарыстычнай пагрозы
правіцьНа 2015 год, у перыяд актыўнага супрацьстаяння міжнароднай супольнасці з ІДІЛ, у прыватнасці, пасля тэрактаў у Парыжы, начальнік контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ Дзяніс Асіпчык у інтэрв’ю для газеты «СБ. Беларусь сегодня» заявіў, што актыўная дзейнасць членаў міжнародных тэрарыстычных арганізацый у краіне пакуль не зафіксавана. Пры гэтым Асіпчык згадаў пра наступныя пагрозы[12]:
- Нарошчванне сіл ІДІЛ у непасрэднай блізкасці ад межаў дзяржаў СНД, у тым ліку праца актывістаў групоўкі на тэрыторыі Расіі і Казахстана.
- Выпадкі выкарыстання замежнымі баевікамі-тэрарыстамі Беларусі ў якасці транзітнай краіны.
- Стварэнне радыкальных груп на тэрыторыі Беларусі. Так, напрыклад, у лістападзе 2014 года была спынена дзейнасць абшчыны салафіцкай накіраванасці. У склад абшчыны ўваходзілі выхадцы з мусульманскіх дзяржаў Цэнтральнай Азіі, Паўночнага Каўказа і зноў звернутыя ў іслам грамадзяне Беларусі. Члены абшчыны спрабавалі адасобіцца, супрацьпастаўлялі сябе афіцыйным рэлігійным аб’яднанням. У іх была канфіскавана вялікая колькасць рэлігійна–экстрэмісцкай літаратуры.
Толькі за 2015 год выяўленыя і затрыманыя 14 рэлігійных экстрэмістаў, якія мелі дачыненне да дзейнасці тэрарыстычных арганізацый, 6 з якіх знаходзіліся ў міжнародным вышуку[12].
Найбольш за ўсё беларускія ўлады турбуе дзейнасць талібаў у Афганістане. Падзеі ў дадзенай краіне, як адзначаў у 2021 годзе Аляксандр Вальфовіч, абумоўліваюць нарастанне комплексу транснацыянальных выклікаў і пагроз, звязаных з тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, зброі і нелегальнай міграцыяй. Акрамя таго, Афганістан мяжуе з Таджыкістанам, членам АДКБ. У сувязі з гэтым афіцыйны Мінск і яго партнёры прапрацоўвалі пытанне размяшчэння воінскіх кантынгентаў ля афганскай граніцы[13].
Пры ўсім тым у 2019 годзе краіна ўвайшла ў лік найбольш бяспечных з пункту гледжання тэрарыстычных пагроз паводле рэйтынгу The Global Terrorism Index[14].
Контртэрарыстычная дапамога
правіцьПалітычны аглядальнік Аляксандр Шпакоўскі адзначаў, што хоць Беларусь і не ўдзельнічае наўпрост у баявых дзеяннях, аднак «сваімі дзеяннямі на міжнароднай арэне, у галіне гуманітарнага і прамысловага супрацоўніцтва аказвае немалую падтрымку тым здаровым сілам, якія ўступілі ў смяротную сутычку з пачварай міжнароднага тэрарызму»[15].
Так, у прыватнасці, хоць беларускія ўлады не раз крытыкаваў дзеянняў ЗША на Блізкім Усходзе, у тым ліку ў Афганістане і Іраке[16], але ў 2010 годзе афіцыйны Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы[17]. Беларусь заключыла з НАТА пагадненне аб чыгуначным транзіце, стаўшы часткай Паўночнай размеркавальнай сеткі, па якой ажыццяўляўся транзіт неваенных грузаў у Афганістан у рамках аперацыі міжнародных сіл садзейнічання і бяспекі. У 2013 годзе было заключана дадатковае пагадненне, якое пашырае ўмовы папярэдніх дамоўленасцяў аб транзіце бранятэхнікі краін НАТА[18].
У канцы чэрвеня 2014 года, у перыяд наступлення ІДІЛ у Іраку, прэс-сакратар МЗС РБ Дзмітрый Мірончык выступіў з асуджэннем дзейнасці тэрарыстычных груповак у краіне. Адначасова 558-ы авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах адрамантаваў для патрэб ваюючай дзяржавы шэсць расійскіх Су-30К. Прэм’ер-міністар Нуры аль-Малікі заявіў, што самалёты могуць пачаць палёты над Іракам «у бліжэйшыя некалькі дзён»[19]. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Ірака Фуаду Масуму ліст, у якім падтрымаў дзеянні краіны ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам і прапанаваў сваю дапамогу і супрацоўніцтва. Іракскі консул Алі Асам Абэд Алі, цытуючы ліст, згадаў аб падрыхтоўцы іракскіх вайскоўцаў у Беларусі і супрацоўніцтве ў ваенна-тэхнічнай галіне[20].
У верасні 2014 года Нацыянальная асамблея Нігерыі ўхваліла выдзяленне аднаго мільярда долараў на барацьбу з ісламістамі «Бока Харам» на поўначы краіны. Гэтыя сродкі пайшлі на аплату навучання і матэрыяльных сродкаў Расіі, Чэхіі і Беларусі, чые спецыялісты займаліся падрыхтоўкай нігерыйскіх вайскоўцаў[21].
Неўзабаве спецпадраздзяленні арміі Нігерыі прыбылі на тэрыторыю Беларусі[22][23]. Паводле інфармацыі, апублікаванай на афіцыйным сайце ЦСП БФСТ «Дынама», курсы прызначаліся для падрыхтоўкі афрыканскіх вайскоўцаў да барацьбы з баевікамі ў дэльце Нігера[22]. Навучанне праходзіла на базе 5-й брыгады спецназа[24]. Некаторае садзейнічанне аказалі супрацоўнікі МНС Рэспублікі Беларусь[22]. Паводле інфармацыі журналісцкага партала Sahara Reporters, да снежня 2015 года ў расійскіх і беларускіх ваенных лагерах было навучана каля 700 нігерыйскіх снайпераў[25].
10 снежня 2020 года ў Абуджы адбылася сустрэча міністра абароны Нігерыі генерал-маёра Башыра Магашы з беларускай дэлегацыяй на чале з палкоўнікам Андрэем Красоўскім. У перамовах удзельнічалі таксама супрацоўнікі «БСЗТ—Новыя тэхналогіі». Абмяркоўвалася магчымасць павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў спецназа. Нігерыйскі бок быў зацікаўлены ў набыцці навыкаў збору разведвальнай інфармацыі і навучанні барацьбе з тэрарызмам. Заключаныя дамоўленасці сталі дапаўненнямі і пашырэннем да ўжо наяўных праграм па контртэрарыстычнай падрыхтоўцы[26].
Крыніцы
правіць- ↑ Пузырев 2008, с. 36.
- ↑ Васин и др. 2023, с. 228.
- ↑ Пузырев 2008, с. 39.
- ↑ Пузырев 2008, с. 37.
- ↑ а б в 76-я сессия Генеральной Ассамблеи ООН, 6 комитет, Меры по ликвидации международного терроризма (п.111), 5 октября 2021 года
- ↑ Тихиня 2014.
- ↑ Васин и др. 2023, с. 227—228.
- ↑ Пузырев 2008, с. 40.
- ↑ «Российская газета» — Вчера ОДКБ создала коллективные силы оперативного реагирования . Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 10 лютага 2009.
- ↑ Міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам праходзіць у Мінску // Белта, 3 верасня 2019
- ↑ КДБ Беларусі ўстанавіў кантакты з заходнімі калегамі па барацьбе з тэрарызмам // Sputnik Belarus, 5 лютага 2024
- ↑ а б Роман Рудь В КГБ рассказали об угрозах ИГИЛ // Советская Белоруссия, № 225 (24855), 20 ноября 2015
- ↑ Как афганские события влияют на подходы к обеспечению национальной безопасности Беларуси - Вольфович // СБ. Беларусь сегодня, 9 сентября 2021
- ↑ Беларусь признана одной из самых безопасных стран мира
- ↑ Александр Шпаковский. Беларусь и Сирия: от дипломатии до военного сотрудничества // IMHOclub : портал. — 30 мая 2017.
- ↑ «Аль-Каида» угрожала взорвать Белоруссию // Комсомольская правда, 12 апреля 2011
- ↑ «North Atlantic Treaty Organization». The Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2009. Retrieved 30 April 2010 Архівавана 16 жніўня 2014.
- ↑ Отношения Беларуси и НАТО
- ↑ Беларусь отремонтировала истребители для воюющего Ирака
- ↑ СОТРУДНИЧЕСТВО ИРАКА С РЕСПУБЛИКОЙ БЕЛАРУСЬ В ОБЛАСТИ УКРЕПЛЕНИЯ МИРА И БОРЬБЫ С ТЕРРОРИЗМОМ
- ↑ Nigeria Turns to Russia, Czech Republic, and Belarus for Military Training and Materiel
- ↑ а б в Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018. — Центр специальной подготовки Республики Беларусь
- ↑ Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)
- ↑ Снайперские винтовки
- ↑ Nigeria Army Yet To Pay Its Belarus-Trained Snipers In Six Months
- ↑ Military cooperation between Nigeria and Belarus Архівавана 23 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Васин А. А., Новоселова М. Г., Рахимов К. Х. Проблема терроризма в Республике Беларусь // Постсоветские исследования. 2023;2(6):220-233.
- Партнерство Республики Беларусь и Европейского Союза в сфере борьбы с международной преступностью и терроризмом / В. Г. Тихиня // Партнерство во имя благополучия : материалы международной научно-практической конференции "Республика Беларусь ― Европейский Союз: проблемы и перспективы партнерства", Республика Беларусь, г. Минск, 13―14 июня 2013 года / [редколлегия: Л. Ф. Евменов и др.]. — Минск, 2014. — С. 113―122
- Пузырев, Д. А. Вклад Республики Беларусь в борьбу с международным терроризмом // Беларуская думка : журнал. — 2008. — Август
Спасылкі
правіць- Барацьба з міжнародным тэатрам (Афіцыйны сайт МЗС Беларусі)