Мікалай Іванавіч Лапата

Мікалай Іванавіч Лапата (2 красавіка 1921, Крэмінна, цяпер Луганская вобласць, Украіна — 30 мая 1977, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1944). Палкоўнік, кандыдат ваенных навук, дацэнт.

Мікалай Іванавіч Лапата
Дата нараджэння 2 красавіка 1921(1921-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1977(1977-05-30) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

З чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах.

Пры прарыве абароны праціўніка каля в. Сіроціна артылерыйскі дывізіён пад камандаваннем гвардыі капітана М. І. Лапаты знішчыў 19 кулямётаў, 2 мінамётныя і зенітную батарэі, 2 БТР, 7 аўтамашын з ваенным грузам. Пераправіўшыся праз Заходнюю Дзвіну, карэкціраваў агонь дывізіёна, у выніку чаго было знішчана амаль 2 батальёны нямецкай пяхоты і створаны ўмовы для фарсіравання ракі.

Пасля вайны працаваў у Маскве[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.