Мікалай Іванавіч Падабед

Мікалай (Мікола) Іванавіч Падабед (нар. 24 мая 1937, в. Пожар, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі сатырык-гумарыст, журналіст. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь.

Мікалай Іванавіч Падабед
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 мая 1937(1937-05-24) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сатырык, гумарыст, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 24 мая 1937 года ў вёсцы Пожар Клімавіцкага раёна. Скончыў Магілёўскі педінстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў рабочым Клімавіцкага раённага прамысловага камбіната, загадчыкам Лазовіцкага сельскага клуба, старшынёй Лазовіцкага сельскага савета, загадчыкам аддзела пісьмаў Клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё», з 1973 г. па 2006 г. — галоўным рэдактарам бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю»[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Жыве ў г.п. Бялынічы[1].

Творчасць

правіць

Аўтар кніг прозы «Мазалі мядовага месяца» (2000), «Мільён за ўсмешку» (2008), «Жонка напракат» (2011), «Іду на сустрэчу з навальніцай» (2012)[1].

Узнагароды

правіць

Заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу гумарыстаў[1].

Бібліяграфія

правіць
  • Праменьчык сонца ў душы маёй : тв. літаратараў Прыдруцкага краю / уклад. М. Падабед. — Мінск : БелФранс, 2005. — 143 с.
  • Падабед, М. І. Жонка напракат : апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, дакументальная аповесць / Мікола Падабед. — Магілёў : Могилев. обл. укруп. тип. им. Спиридона Соболя, 2011.- 160 с.
  • Падабед, М. І. Мільён за ўсмешку : апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, нарыс / Мікола Падабед.- Магілёў : Могилев. обл. укруп. тип., 2008. — 144 с.
  • Падабед, М. Іду на сустрэчу з навальніцай : аповесць, гумарыстычныя апавяданні / Мікола Падабед; [прадмова В. Крыжэвіч]. — Магілёў : Магілёўская абласная узбуйненая друкарня імя С. Собаля, 2013—150 с.

Зноскі