Мікалай Аляксандравіч Жук

Мікалай Аляксандравіч Жук (1 кастрычніка 1900, Мінск — 25 жніўня 1950, Новасібірск) — дырэктар Новасібірскага электравакуумнага завода № 617 (1941—1950), лаўрэат Сталінскай прэміі (1950).

Мікалай Аляксандравіч Жук
Род дзейнасці дырэктар Новасібірскага электравакуумнага завода № 617
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1900(1900-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1950(1950-08-25) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Сталінская прэмія Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў у 1914 годзе Мінскае рамеснае вучылішча, працаваў падручным слесара ў майстэрні, слесарам у дэпо станцыі Мінск. З 1919 года служыў у РСЧА.

З 1925 года слесар, старшыня заўкама прафсаюза, сакратар парткама на Ленінградскім заводзе «Рускі дызель». З 1930 — намеснік дырэктара, у 19331938 — дырэктар Ленінградскага завода № 211. У 19351937 гадах скончыў два курсы Ленінградскага інстытута павышэння кваліфікацыі гаспадарнікаў.

У пачатку 1938 года арыштаваны па абвінавачванні ў шкодніцтве, праз год вызвалены.

У 19391941 памочнік дырэктара завода № 191 па капітальным будаўніцтве (горад Фразіна Маскоўскай вобласці), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення святлотэхнічнай і электравакуумнай прамысловасці Наркамата электрапрамысловасці СССР.

У 1941 годзе прызначаны дырэктарам эвакуіраванага з Ленінграда ў Новасібірск завода № 617 (электравакуумны завод).

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — за забеспячэнне фронту сродкамі радыёсувязі.

Пад яго кіраўніцтвам у 1946 годзе створана ВКБ па распрацоўцы новых відаў лямпаў, а ў 1949 годзе — АКБМ (асобае канструктарскае бюро машынабудавання). За распрацоўку і асваенне вытворчасці ўпершыню ў СССР металакерамічных лямпаў у 1950 годзе прысуджана Сталінская прэмія (у складзе аўтарскай групы).

Абіраўся дэпутатам Ленінградскага і Новасібірскага гарсаветаў, членам Новасібірскага абкама і гаркама УКП(б).

Трагічна загінуў на паляванні 25 жніўня 1950 года.

Літаратура правіць

  • Важнейший арсенал Сибири: развитие оборонной промышленности Новосибирской области в годы Великой Отечественной войны. Иван Михайлович Савицкий, В. И Шишкин, Институт истории (Российская академия наук. Сибирское отделение). Изд-во СО РАН, 2005 — Всего страниц: 447. Стр. 430
  • Энциклопедия: Новосибирск. Владимир Александрович Ламин. Новосибирское книжное изд-во, 2003 — Всего страниц: 1071

Спасылкі правіць