Мікалай Аляксандравіч Сморчак
Мікалай Аляксандравіч Сморчак (нар. 5 красавіка 1948, в. Бярэзавічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Мікалай Аляксандравіч Сморчак | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 красавіка 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, Вараксін, Міцянін, Казакоў, Волчак). У 1975—1978 гадах галоўны архітэктар г. Новалукомль; у 1978—1979 гадах намеснік галоўнага архітэктара, у 1979—1990 гадах галоўны архітэктар г. Орша; з 1990 дырэктар «Творчай майстэрні члена Сморчака М. А.».
Член Саюза архітэктараў з 1987 года.
Творчасць
правіцьПрымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў генеральных планаў, праектаў дэталёвай планіроўкі і праектаў забудовы мікрараёнаў г. Новалукомля і г. Оршы. Аўтар шматлікіх праектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння, інтэр’ераў і добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый, паркаў, сквераў, вуліц: помнік загінулым аднавяскоўцам у г. Новалукомль (1979); будынак музея Заслонава па вул. Молакава (1990); адміністрацыйны будынак кіраўніцтва «Белсантэхмантаж» (1996, будаўніцтва ў 2002); аддзяленне Беларусбанка (2005, будаўніцтва ў 2006) — усе ў Оршы; аддзяленне Беларусбанка па вул. Панковай у г. Ваўкавыску (2007, будаўніцтва ў 2008); аддзяленне Беларусбанка па вул. 1 Жніўня (2008, будаўніцтва ў 2009); будынак Творчай Майстэрні (1995, будаўніцтва ў 2007); добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі горада, гістарычнай зоны, вул. Леніна (2008) — усе ў Оршы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сморчек Николай Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)