Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў

Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў (6 красавіка 1924 — 2 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна), наводчык станковага кулямёта 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант.

Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў
Николай Александрович Яковлев
Дата нараджэння 6 красавіка 1924(1924-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1943(1943-10-02) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў стралковыя войскі
Гады службы 19421943
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 6 красавіка 1924 года ў вёсцы Сідараўскае (цяпер Усць-Кубінскі раён Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. Рускі.

Пасля заканчэння пачатковай школы, скончыў школу ФЗУ ў горадзе Сокал Валагодскай вобласці. Працаваў у горадзе Свярдлоўску (цяпер — горад Екацярынбург) на «Уралмашзаводе».

У Чырвоную Армію прызваны ў жніўні 1942 года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1943 года.

Наводчык станковага кулямёта 221-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Мікалай Якаўлеў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Камарынскага (цяпер Брагінскага раёна) Палескай (цяпер Гомельскай вобласці) Беларусі.

З 28 на 29 верасня 1943 года кулямётчык Якаўлеў у ліку першых пераправіўся праз раку Дняпро у раёне вёскі Вялле Гомельскай вобласці Беларусі, умела прыкрываючы кулямётным агнём пераправу пяхоты, атаковавшую траншэі непрыяцеля.

30 верасня 1943 года ў баі за вёску Галкі Гомельскай вобласці Беларусі, гвардыі малодшы сяржант Якаўлеў удзельнічаў у адбіцці лютых контратак праціўніка, знішчыў каля ста гітлераўцаў.

19-гадовы мужны воін-кулямётчык загінуў смерцю храбрых у баі 2 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў пасёлку гарадскога тыпу Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, а пасля вайны перапахаваны ў брацкую магілу ў вёсцы Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі у ліку трохсот дзевяноста двух вайскоўцаў і аднаго партызана.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі малодшаму сяржанту Якаўлеву Мікалаю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць
  • Імя Героя было прысвоена судну Міністэрства рачнога флоту, у цяперашні час цеплаход прыпісаны да Волагды.
  • На радзіме Мікалая Якаўлева і ў горадзе Сокал Валагодскай вобласці ў памяць аб ім устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Алёшкин, Александр Михайлович. Сердцем на амбразуру. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1976. — 327 с.
  • Золотые звёзды вологжан / Г. Акиньхов, Н. Баландин, В. Берёзкин и др. — Архангельск: Сев.-Зап. кн. изд-во. Вологод. отд-ние, 1985.
  • Золотые звёзды свердловчан / Лит. обработка В. Н. Черных. — 2-е изд., испр. и доп. — Свердловск: Сред.-Урал. кн. изд-во, 1970. — 453 с.
  • Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 3-е изд., испр. и доп.. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — 607 с.

Спасылкі

правіць