Мікалай Антонавіч Бакуменка

Мікалай Антонавіч Бакуменка (18 мая 1941, г. Чаркасы, Украіна) — беларускі скульптар.

Мікалай Антонавіч Бакуменка
Дата нараджэння 18 мая 1941(1941-05-18) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Уплыў Аляксей Канстанцінавіч Глебаў, Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Генадзь Ільіч Мурамцаў
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 мая 1941 года ў Чаркасах. Скончыў у 1962 годзе Адэскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Глебава, А. Бембеля, Г. Мурамцава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

правіць

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: «Манумент Перамогі» ў в. Сычкава Магілёўскай вобласці (у сааўтарстве з П. Цомпелем), помнік воіну-афганцу А. Плаціцыну на могілках у Мінску; скульптурнай кампазіцыі «Узімку», «Бацька Мінай», «Апошні кадр», «Вецер», «На Івана Купалу», «Партрэт У. Корш-Сабліна»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[1].

Зноскі

  1. а б в г Бакуменка Мікалай Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

правіць
  • Бакуменка Мікалай Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

правіць