Аляксей Канстанцінавіч Глебаў

(Пасля перасылкі з А. Глебаў)

Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (11 (24) сакавіка 1908, в. Звяровічы, Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — 2 кастрычніка 1968, Мінск, БССР) — беларускі скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[3].

Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Алексей Константинович Глебов
Дата нараджэння 11 (24) сакавіка 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1968(1968-10-02)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Жанр скульптура
Вучоба
Уплыў на Анатоль Аляксандравіч Анікейчык, Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі, Эдуард Барысавіч Астаф’еў і Уладзімір Пятровіч Слінчанка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

А. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме[3] ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3].

З 1955 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[3].

Творчасць правіць

Працаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі[3]. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле[3].

Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940)[3].

Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве.

У 1967 годзе Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.

У 1976 годзе Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў Полацку[4].

Творы правіць

Сям’я правіць

Дзядзька скульптара Ігара Мікалаевіча Глебава[5].

Узнагароды і памяць правіць

 
Канверт Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2008 года — 100 гадоў з дня нараджэння А. К. Глебава. Скульптурная кампазіцыя «Максім Горкі і Янка Купала», 1949 г.

Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. І. Краўчанка)[7].

Зноскі

  1. Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д е ё Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982.
  4. К 105-летию народного художника Беларуси Алексея Глебова (руск.)
  5. Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі. Культура. № 19 (1197) 09.05.2015
  6. а б Выставка «И дольше века…» Архівавана 14 ліпеня 2011. (руск.)
  7. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 702 с. — 9 500 экз.
  • Глебов Алексей Константинович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 149—150. — 737 с. — 50 000 экз.
  • Никифоров П. П., А. К. Глебов. — М., 1960.

Спасылкі правіць