Мікалай Аркадзевіч Розум

беларускі дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Мікалай Аркадзьевіч Розум)

Мікалай Аркадзевіч Розум (1958, Пасека, Старадарожскім раёне, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (2011—2021).

Мікалай Аркадзевіч Розум
Сцяг Старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта
люты 2011 — 30 красавіка 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч (2010—2014)
Андрэй Кабякоў (2014—2018)
Сяргей Румас (2018—2020)
Раман Галоўчанка (2020—)
Пераемнік Дзмітрый Захарчук
Нараджэнне 1958
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Працоўную дзейнасць пачаў у 1976 годзе шафёрам калгаса «Пасека» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці механізацыя сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута ў 1984 годзе працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Воранаўскага раёна: загадчыкам майстэрнямі, галоўным інжынерам.

З 1997 па 2011 гады — дырэктар даччынага прадпрыемства «Воранаўская сельгастэхніка» Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка».

З лютага 2011 года да 30 красавіка 2021 года — старшыня Воранаўскага раённага выканаўнага камітэта.

Зноскі

Літаратура

правіць