Мікалай Васілевіч Сеўбітаў
Мікалай Васілевіч Сеўбітаў (8 ліпеня 1947, Новамаскоўск, Тульская вобласць) — беларускі архітэктар.
Мікалай Васілевіч Сеўбітаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1971 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у праектных арганізацыях Яраслаўля. З 1978 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
У Яраслаўлі ім запраектаваны 300-кватэрны жылы дом у Паўночным жылым раёне, навучальны корпус медыцынскага інстытута.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): блок грамадскага харчавання аэрапорта «Мінск-2» (1981), лабараторыя экспертна-крыміналістычных даследаванняў УУС Мінгарвыканкама (1985).
Зноскі
Літаратура правіць
- Севбитов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)