Мікалай Геда
Мікалай Геда, поўнае імя Гары Густаў Мікалай Геда (шведск.: Harry Gustaf Nikolai Gedda, нар. 11 ліпеня 1925, Стакгольм) — шведскі спявак (тэнар), адзін з найбольш вядомых спевакоў 20 стагоддзя.
Мікалай Геда | |
---|---|
Nikolai Gedda | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Гары Густаў Мікалай Геда |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 2017[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Швецыя |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Martin Öhman[d] |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Калектывы |
Метраполітэн-опера La Scala |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() Hovsångare[d] (1965) Svenska grammofonpriset[d] (1987) Kammersänger[d] (30 студзеня 1989) Enrico Caruso Award[d] (2007) |
nicolai-gedda.de | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў кансерваторыі ў Стакгольме. З 1952 года выступае ў буйнейшых тэатрах свету («Ла Скала», «Гранд-Опера», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера» і інш).
Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру. Тонкі стыліст, спявак высокай культуры; выконвае амаль усе партыі лірычнага тэнара ў операх В. А. Моцарта, італьянскіх і французскіх кампазітараў, у т.л. партыі Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рауля («Гугеноты» Дж. Меербера), Вертэра («Вертэр» Ж. Маснэ), Ленскага («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага).
Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў Л. Бетховена, Ф. Шуберта, Э. Грыга, П. Чайкоўскага і інш.
Адзін з лепшых замежных выканаўцаў рускіх народных песень і старадаўніх рамансаў.
Зноскі
- ↑ https://www.francemusique.fr/opera/nicolai-gedda-est-32119
- ↑ http://www.forumopera.com/breve/deces-de-nicolai-gedda
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120540215 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 131. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.