Мікалай Давыдавіч Свінарчук
Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (20 студзеня 1920, п. Галодны Стэп, Самаркандская вобласць —1 студзеня 1983) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Мікалай Давыдавіч Свінарчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1983 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | старшына |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьГадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года, першы бой прыняў каля г. Залачоў Львоўскай вобласці. Ваяваў на розных франтах: Заходнім, Калінінскім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім, быў двойчы паранены.
У ліпені 1944 года стаў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода і парторг роты 415-га стралковага палка 1-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту.
Вызначыўся ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі пры вызваленні г. Брэста. 24 сакавіка 1945 ода было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5484).
Пасля вайны дэмабілізаваны ў званні старшыны, жыў і працаваў у Казахскай ССР. Працаваў у саўгасе «Баяўт», быў старшынёй Чырвонакастрычніцкага сельсавета ў Пахта-Аральскім раёне Паўднёва-Казахстанскай вобласці. З 1956 года — у г. Ленгер Чымкенцкай вобласці: арматуршчык, бетоншчык, праходчык шахты «Тогуз-1», на якой адпрацаваў адзінаццаць гадоў. З 1970 года — на Чымкенцкім заводзе фосфарных солей.
Памёр 1 студзеня 1983 года, пахаваны ў сяле Достык (цяпер Аляксандраўка) Ленгерскага раёна.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1945), ордэнамі Славы III (1944) і II (1944) ступеняў, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. 16 мая 1969 года яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Брэста.
Памяць
правіцьУ музеі абароны Брэсцкай крэпасці ў зале № 8 «Дорогами побед» дэманструецца пісталет-кулямёт Шпагіна, якім карыстаўся М. Д. Свінарчук. У ліпені 1984 г. яго жонка, Ганна Фёдараўна, перадала ў фонды МК «Брэсцкая крэпасць-герой» дакументы і асабістыя рэчы Мікалая Давыдавіча. У чэрвені 2009 года яго імем названа вуліца ў мікрараёне «Паўднёвы» г. Брэста.
Зноскі
Літаратура
правіць- Свинарчук Николай Давыдович / Н. А. Ярмошук // Брест. Брэст. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 78.
- Свинарчук Николай Давыдович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 13.
- Свинарчук Николай Давыдович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 424—425.
- Свинарчук Николай Давыдович // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 324.
- Свинарчук Николай Давыдович // Герои Советского Союза — узбекинстанцы. Ташкент, 1984. С. 281.
- Свинарчук Николай Давыдович // Навечно в сердце народном : [биогр. справочник] : 2-е изд., доп. и испр. Минск, 1977. С. 405.
- Свінарчук Мікалай Давыдавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 442.
- Почетный гражданин города Бреста // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 307.