Туркестанская вобласць
Туркестанская вобласць — вобласць у Казахстане.
Туркестанская вобласць | |||
---|---|---|---|
каз.: Түркістан облысы | |||
|
|||
Краіна | Казахстан | ||
Уваходзіць у | Паўднёвы Казахстан | ||
Адміністрацыйны цэнтр |
|
||
Дата ўтварэння | 10 сакавіка 1932 | ||
Кіраўнік | Zhanseit Tuymenbayev[d] і Q18238547?[1] | ||
Насельніцтва (2018) |
2 000 000 (2-е месца) | ||
Шчыльнасць | 23 чал./км² (1-е месца) | ||
Плошча | 117,25 тыс. | ||
Часавы пояс | UTC+6 і Азія/Алматы[d][2] | ||
Код ISO 3166-2 | KZ-61 | ||
Тэлефонны код | 725 | ||
Паштовыя індэксы | 160000 | ||
Код аўтам. нумароў | X | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вобласць была ўтворана 10 сакавіка 1932 як Паўднёва-Казахстанская вобласць з цэнтрам у горадзе Шымкент (Чымкент). З 3 мая 1962 па 6 ліпеня 1992 вобласць называлася Чымкенцкай. У 1992 вобласці вярнулі ранейшую назву — Паўднёва-Казахстанская. У 2018 годзе Шымкент быў выдзелены з вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр вобласці пераведзены ў Туркестан, вобласць перайменавана ў Туркестанскую.
Плошча вобласці складае 117,25 тыс.км² або 4,3 % тэрыторыі рэспублікі. Адлегласць паміж самымі паўночнымі і паўднёвымі ўчасткамі па прамой складае 600 км.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру вобласці ўваходзяць 3 гарады абласнога падпарадкавання: Арыс, Кентау, Туркестан і 11 сельскіх раёнаў.
Раён | раённы цэнтр | насельніцтва (2008) | плошча |
---|---|---|---|
Байдыбекскі раён | Сяло Шаян | 51700 чалавек | 7200 км² |
Казыгурцкі раён | Сяло Казыгурт | 95500 чалавек | 4100 км² |
Мактааральскі раён | Горад Жатысай | 28500 чалавек | 1800 км² |
Ардабасінскі раён | Сяло Цемірланаўка | 88400 чалавек | 2726000 км² |
Атрарскі раён | Сяло Шаульдэр | 54700 чалавек | 18100 км² |
Сайрамскі раён | Сяло Аксукент | 21500 чалавек | 17000 км² |
Сарыягашскі раён | Горад Сарыягаш | 25300 чалавек | |
Сузакскі раён | Сяло Шалакарган | 50100 чалавек | 41000 км² |
Талебійскі раён | Горад Ленгер | 21000 чалавек | 3150 км² |
Цюлькубаскі раён | Сяло Турар Рыскулаў | 88200 чалавек | 2300 км² |
Шардар’інскі раён | Горад Шардара | 70000 чалавек | 13000 км² |
Прырода
правіцьТуркестанская вобласць размешчана на поўдні Казахстана, у межах усходняй часткі Туранскай нізіны і заходніх прадгор’яў Цянь-Шаню. Большая частка тэрыторыі раўнінная, з бугрыста-градавымі пяскамі Кызылкуму, стэпам Шардара (на паўднёвым захадзе, па левабярэжжы Сырдар’і) і Муюнкуму (на поўначы, па левабярэжжы Чу).
Паўночная частка занята пустыняй Бетпак-Дала, на крайнім поўдні — Галодны Стэп (Мырзашоль). Сярэднюю частку вобласці займае хрыбет Каратау (гара Бессаз — 2176 м), на паўднёвым усходзе — заходняя ўскраіна Таласкага Аталау, хрыбты Каржантау (вышыня да 2824 м) і Угамскі (найвышэйшая кропка — Сайрамскі пік — 4238 м).
Найбольш буйныя рэкі — Сырдар’я (з прытокамі Келес, Курукелес, Арысь, Бугунь і інші) перасякае тэрыторыю вобласці з поўдня на паўночна-захад, і рака Чу (ніжняе цячэнне), якая цячэ на поўначы і губляецца ў пясках Муюнкум.
Вобласць размешчана ў зоне рэзка кантынентальнага клімату. Урадлівыя глебы, мноства сонечнага святла, шырокія пашы ствараюць вялікія магчымасці для развіцця ў гэтым раёне разнастайных галін сельскай гаспадаркі, у першую чаргу паліўнога земляробства і пашавай авечкагадоўлі. Высокія ўраджаі даюць пасевы бавоўніку, рысу, а таксама сады і вінаграднікі.
Радовішчы карысных выкапняў
правіцьУ вобласці маюцца радовішчы поліметалічных руд (паўднёва-заходні схіл хрыбта Каратау ў раёне горада Кентау, Ачысайскае, Байжансайскае, Міргалімсайское радовішчы і інш.)
Вялікую прамысловую цікавасць уяўляюць радовішчы жалезных руд Каратаўскага хрыбта. У вобласці маюцца мінеральна-сыравінныя рэсурсы для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (вапняк, гіпс, кварцавыя пяскі, вогнеўстойлівыя керамічныя і бентанітавыя гліны, мінеральныя фарбы, вырабныя камяні).
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва Паўднёвага Казахстана, нягледзячы на відавочную колькасную перавагу казахаў (якая значна ўзмацнілася з пачатку 1990-х і ў цяперашні час доля казахаў у насельніцтве складае каля 72 %), адрозніваецца значнай этнамоўнай разнастайнасцю. У насельніцтве вобласці традыцыйна шырока (каля 18 % усяго насельніцтва) прадстаўлены ўзбекі, якія складаюць значную частку насельніцтва некаторых гарадоў і раёнаў вобласці (Сайрам, Туркестан, Сарыагаш, Шымкент), жывуць рускія (у асноўным у горадзе Шымкент, хоць іх доля значна скарацілася за апошнія 20 гадоў з больш чым 23 % у 1980 г. да каля 6 % у цяперашні час), пражываюць таксама татары, таджыкі, карэйцы, курды. Распаўсюджаныя казахская, руская (ў тым ліку як сродак міжнацыянальных зносінаў) і ўзбекская мовы.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туркестанская вобласць
- Афіцыйны сайт Архівавана 6 кастрычніка 2009.