Мікалай Пятровіч Зайчанка

(Пасля перасылкі з Мікалай Зайчанка)

Мікалай Зайчанка (1948 —) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009).

Мікалай Зайчанка
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
24 снежня 2003 — 4 снежня 2009
Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Пераемнік Мікалай Снапкоў
 
Адукацыя
Прафесія інжынер-эканаміст
Дзейнасць эканаміст, інжынер
Нараджэнне 1948
 
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага края (Расія). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута.

У 19811994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомплана БССР.

У 19941996 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 19961997 гадах — намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 19972003 гадах — першым намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2003 года — 4 снежня 2009 года [1] — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2].

Цікавая інфармацыяПравіць

У 2008 годзе аналітычны цэнтр «Стратэгія» прызнаў «Цытатай года» лютаўскае выказванне міністра эканомікі Мікалая Зайчанка:

«Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць змененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».

Зноскі

СпасылкіПравіць