Мікалай Генадзевіч Снапкоў

(Пасля перасылкі з Мікалай Снапкоў)

Мікала́й Гена́дзевіч Снапко́ў (14 верасня 1969[1], Магілёў, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мікалай Снапкоў
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
4 снежня 2009 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Мікалай Зайчанка
Пераемнік Уладзімір Зіноўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
30 студзеня 2020 — 19 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Кірыл Руды
Пераемнік Юрый Сянько
Нараджэнне 14 верасня 1969(1969-09-14) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы

Біяграфія правіць

Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. З 1986 года працаваў рабочым рамонтнай майстэрні саўгаса «Трасціно» Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.

Пасля сканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1991) працаваў эканамістам племзавода «Леніна» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, затым — эканамістам Гродзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па свінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА «Пісараўшчына» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

19921994 — бухгалтар Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласці.

19941996 — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзела, намеснік кіраўніка Дрыбінскага аддзялення «Белаграпрамбанку».

19962000 — намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама.

20002007 — начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

20072009 — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

4 снежня 2009 года загадам прэзідэнта прызначаны міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[2].

Са снежня 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

30 студзеня 2020 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].

4 чэрвеня 2020 года быў прызначаны Першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[4]

Зноскі

  1. Министр Снопков обновляет команду заместителей (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2015. Праверана 23.09.2016.
  2. Біяграфія новага міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (6 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 верасня 2012.
  3. Мікалай Снапкоў прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі. Еўрарадыё (30 студзеня 2020).
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 195 «О Н. Г. Снопкове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 чэрвеня 2020).

Спасылкі правіць