Юрый Аляксеевіч Сянько

Юрый Аляксеевіч Сянько (1967[1], в. Даўгінава, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (2014[2]—2020), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі (2020—2023), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (3 2024).

Юрый Аляксеевіч Сянько
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
з красавік 2024
Папярэднік Міхаіл Орда
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
19 лістапада 2020 — 20 лістапада 2023
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Мікалай Снапкоў
Пераемнік Аляксандр Чарвякоў
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта
6 лістапада 2014 — 19 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Аляксандр Шпілеўскі
Пераемнік Уладзімір Арлоўскі
Нараджэнне 1967
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Узнагароды
Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь
Медаль «За супрацоўніцтва»
Медаль «За супрацоўніцтва»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.

6 лістапада 2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады старшыні ДМК і прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[6].

Юрый Сянько быў вызвалены ад пасады пасла 20 лістапада 2023 года[7]. У красавіку 2024 года ён узначаліў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі[8].

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ДМК. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. а б Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні.
  3. Сянько Юрый Аляксеевіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  4. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  6. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 19 ноября 2020 г. № 422 (руск.). Праверана 8 красавіка 2024.
  7. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 ноября 2023 г. № 365 (руск.). Праверана 8 красавіка 2024.
  8. Павел Абрамович. В Беларуси избран новый глава Федерации профсоюзов – что о нем известно (руск.). Точка BY (5 красавіка 2024).

Спасылкі правіць