Мікалай Захаравіч Хейфец
Мікалай (Калман) Захаравіч Хейфец (руск.: Хейфец Николай Захарович; 2 кастрычніка 1888, Магілёў — 22 красавіка 1942, Ташкент) — савецкі трамбаніст, дырыжор, кампазітар.
Мікалай Захаравіч Хейфец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1942 (53 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, дырыжор |
Біяграфія
правіцьВыпускнік Пецярбургскай кансерваторыі па класе трамбона (1910) і па спецыяльнасці кампазіцыя (1915). Служыў артыстам-трамбаністам ў аркестрах Санкт-Пецярбурга. У 1915—1918 быў на ваеннай службе ў аркестры Лейб-гвардыі Праабражэнскага палка.
Выкладаў кампазіцыю ў Растоўскай кансерваторыі (1918—1930), быў дырэктарам кансерваторыі, ператворанай пазней у муз. тэхнікум (1921—1930). З 1932 запрошаны на працу ў Ленінградскую кансерваторыю: выкладчык інструментоўкі (1932—1942), загадчык дырыжорскім аддзелам (1937—1938), з 1938 — прафесар, загадчык кафедры. З моманту арганізацыі Ваенна-Марскога факультэта ў верасні 1940 быў прызначаны начальнікам вучэбнай часткі (да 1942). Эвакуіраваны з Ленінграда 28 лютага 1942 Быў моцна знясілены, праз 2 месяцы памёр у Ташкенце.