Мікалай Карлавіч Сванідзэ

Мікалай Карлавіч Сванідзэ (руск.: Николай Карлович Сванидзе; нар. 2 красавіка 1955, Масква, СССР) — расійскі журналіст і грамадскі дзеяч, вядучы шэрагу праграм на расійскім тэлебачанні і радыё.

Мікалай Карлавіч Сванідзэ
руск.: Николай Карлович Сванидзе
Род дзейнасці журналіст, вядучы, грамадскі дзеяч, тэлежурналіст
Дата нараджэння 2 красавіка 1955(1955-04-02) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Адэлаіда Анатолеўна Сванідзэ[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў названы ў гонар дзеда — партыйнага дзеяча ВКП(б) Мікалая Самсонавіча Сванідзэ, далёкага сваяка першай жонкі Іосіфа Сталіна — Кацярыны Сванідзэ. Бабуля Мікалая Сванідзэ па бацькоўскай галіне — Цыля Ісакаўна Лускіна з 1916 г. была сябрам партыі бальшавікоў, працавала ў жаночым адзеле. Маці Мікалая Сванідзэ — А. А. Сванідзэ. Сам Мікалай Сванідзэ ў 2006 годзе зняўся ў тэлесерыяле «Жонка Сталіна», зняўшыся ў ролі Аляксея Сванідзэ, брата першай жонкі Сталіна.

Скончыў 56-ю маскоўскую спецыялізаваную школу з вывучэннем англійскай мовы. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт МДУ па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі з веданнем замежнай мовы».

З 2007 года ўзначальвае кафедру журналістыкі факультэта журналістыкі РДГУ, чытае курсы лекцый "Інфармацыйна-аналітычная журналістыка», «Журналістыка вачыма журналіста».[1]

Найбольш вядомы як аўтар серыі дакументальных фільмаў пад назвай Гістарычныя хронікі (рус. Исторические хроники), дзе распавядае пра найбольш істотныя падзеі расійскай гісторыі.

Выказываўся ў падтрымку затрыманых журналістаў падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі.[2]

Зноскі