Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі

(Пасля перасылкі з Мікалай Крукоўскі)

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (16 лістапада 1923, в. Машкова, Аршанскі раён, Віцебская вобласць30 верасня 2013, Мінск) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1956), прафесар (1988). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі
M.Krukouski.jpg
Дата нараджэння 16 лістапада 1923(1923-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2013(2013-09-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці філосаф, культуролаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

БіяграфіяПравіць

Падчас Другой сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 г. выкладаў у БДУ, з 1994 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, адначасова з 1998 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.

Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі з дыялектыкай Гегеля, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965 годзе незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, М. Крукоўскім была ўзнята найактуальнейшая праблема ўзаемадзеяння розных культур.

Аўтар манаграфій: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher — Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.

У 2017 выдадзены Збор твораў у 5 тамах[1]

ТворыПравіць

  • Роль русского языка в обогащении лексики современного белорусского литературного языка: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Минск, 1956.
  • Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Мінск, 1958.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць