Мікалай Уладзіміравіч Ліпаткін

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікалай Ліпаткін)

Мікалай Ліпаткін (нар. 23 мая 1986, Масква, РСФСР) — расійскі футбаліст, паўабаронца аматарскага клуба «Інтэр» з Масквы.

Футбол
Мікалай Ліпаткін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікалай Уладзіміравіч Ліпаткін
Нарадзіўся 23 мая 1986(1986-05-23)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Інтэр (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Сцяг Расіі Дынама (Масква) 0 (0)
2008—2009 Сцяг Расіі МУС (Масква) 45 (5)
2009—2010 Сцяг Расіі Сібір (Новасібірск) 15 (0)
2011—2012 Сцяг Расіі Петратрэст (Санкт-Пецярбург) 37 (2)
2012 Сцяг Беларусі Гомель 7 (0)
2013 Сцяг Расіі Алімп (Фразіна)
2013 Сцяг Расіі Каломна 13 (2)
2014—2015 Сцяг Расіі Хімкі 37 (6)
2015—2017 Сцяг Расіі Дамадзедава 51 (6)
2017— Сцяг Расіі Інтэр (Масква)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017.

Клубная кар’ера правіць

Гуляў у Расіі за дубль маскоўскага «Дынама», потым за розныя клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У ліпені 2012 года перайшоў у «Гомель». Дэбютаваў за каманду 2 жніўня 2012 года ў матчы Лігі Еўропы супраць «Ліверпула». Па заканчэнні сезону 2012 пакінуў клуб. У 2013—2017 гадах выступаў у Другой лізе Расіі за клубы «Каломна», «Хімкі» і «Дамадзедава».

У 2017 годзе далучыўся да клуба «Інтэр» з аматарскай лігі Масквы.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Nikolay Lipatkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.