Мікалай Мануцы (?, г. Венецыя, Італія1809) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Мікалай Мануцы
Нараджэнне каля 1730
Смерць 1809[1]
Род Мануцы[d]
Жонка Ядвіга са Струцінскіх[d]
Дзеці Станіслаў Мануцы[d]
Член у

Біяграфія правіць

Паходзіў з простага роду, хоць тытулаваўся графам. У маладосці жыў у Мадрыдзе (пасябраваў там з Казановай, потым варагаваў з ім) і Парыжы. Прыкладна ў 1772—1773 гадах з’явіўся ў Варшаве, устанавіў блізкія сувязі з расійскім паслом Оскарам Штакельбергам і каралём польскім і вялікім князем літоўскім Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

У 1773 годзе ажаніўся з опсаўскай старасцінай Ядвігай Цеханавецкай з роду Струтынскіх, дачкой старосты шакінаўскага Юзафа Струтынскага. У 1774 годзе атрымаў ад сойма індыгенат (прызнанне свайго шляхецтва), заснаваны на сумнеўных доказах, і Опсаўскае староства ў трыманне.

Далучыўся да групоўкі Ксаверыя Браніцкага і Ігнація Патоцкага, якія імкнуліся скінуць караля, і разам з імі ездзіў у 1776 годзе ў Санкт-Пецярбург. Устанавіў там кантакты з Рыгорам Пацёмкіным, і стаў яго тайным інфарматарам і памочнікам у вядзенні спраў у Рэчы Паспалітай. Удзел у антыкаралеўскіх планах Мануцы быў раскрыты, і ён стаў аб’ектам нападак Штакельберга і Антонія Тызенгаўза. Шляхам ашуканства зрабіў сваёй уласнасцю мястэчка Богін з вакольнымі вёскамі, што належалі да дзяржаўных уладанняў. Гэта выклікала моцны рух супраціву мясцовых мяшчан і сялян, для падаўлення якога ў 1791 годзе былі выкарыстаны войскі.

У 1792 годзе Мануцы разам сынам Станіславам далучыўся ў Браславе да Таргавіцкай канфедэрацыі і ўдзельнічаў у заснаванні мясцовай канфедэрацыі, а пасля — Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (стаў членам яе Генеральнасці). У 1793 годзе прызначаны канфедэрацыяй членам Пастаяннай Рады, але не быў зацверджаны на гэтай пасадзе Гарадзенскім соймам 1793. Паўстанне 1794 года Мануцы перачакаў за расійскай граніцай. У 1795 годзе атрымаў ад расійскай імператрыцы Кацярыны II штогадовую выплату ў 1 тыс. дукатаў. Жыў у Санкт-Пецярбургу, быў блізкай асобай да імператара Паўла I, ад якога ў 1796 атрымаў ва ўласнасць Опсаўскае стараства і пацвярджэнне на маёнтак Казяны. Купіў маёнткі Даўблі, Стаўрова і Бяльмонты на Браслаўшчыне, набыў права трымання Браслаўслаўскага стараства. З 1799 года жыў на Браслаўшчыне, займаўся гаспадаркай, пры гэтым значна павялічыў цяжар падаткаў на падданых, якія судзіліся з Мануцы і выйгралі судовы працэс.

Спасылкі правіць

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-manuzzi