Мікалай Мікалаевіч Караткоў

Мікалай Мікалаевіч Караткоў (10 кастрычніка 1948, в. Івашня, цяпер каля Дзевіна, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 8 красавіка 2021) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Мікалай Мікалаевіч Караткоў
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1948(1948-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 2021(2021-04-08) (72 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Івашня Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Пасля навучання ў мясцовай пачатковай школе паступіў у Полацкую школу-інтэрнат, пасля — у Полацкі лясны тэхнікум, які паспяхова скончыў у 1967 годзе. З 1967 па 1969 гг. ён служыў у Савецкай Арміі, быў сувязістам спачатку ў Пячах, а потым у Гродне. Пасля дэмабілізацыі некаторы час прапрацаваў памочнікам ляснічага ў Аршанскім лясгасе.

У 1972 годзе Мікалай Караткоў паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. У 1976 годзе атрымаў дыплом і пачаў працаваць у вясковай школе Аршанскага раёна. У 1977 годзе пераехаў у Магілёў, дзе стаў выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры. Ва ўспамінах пра гэты перыяд ён напіша:

  Я зноў апынуўся ў alma mater, дзе прапрацаваў без малога 40 год. Спачатку выкладчыкам, а пасля завяршэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР у 1983 годзе — старшым выкладчыкам.  

У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ранняя проза Максіма Гарэцкага: праблема стылю».

У 1990—2001 гг. ён працаваў загадчыкам кафедры беларускай літаратуры. У 2003—2007 гг. кіраваў работай секцыі журналістыкі кафедры беларускай літаратуры, а ў 2007—2013 гг. быў загадчыкам кафедры журналістыкі. Пасля рэарганізацыі кафедры Мікалай Мікалаевіч займаў пасаду дацэнта кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Два гады выкладаў беларускую мову на пасадзе прафесара кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС.

Памёр 8 красавіка 2021 года.

Спасылкі правіць